flag

Belarus

god_kachestva2024-removebg-preview.png

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

«Патрыярх беларускай музыкі»

6 сакавіка ў бібліятэцы каледжа сумесна з супрацоўнікамі аддзела мастацтваў УК «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна» адбылася гадзіна музыкі «Патрыярх беларускай музыкі», прысвечаная 155-годдзю з дня нараджэння старэйшага беларускага кампазітара, фалькларыста, народнага артыста БССР Мікалая Мікалаевіча Чуркіна.
Імя кампазітара цесна звязана з Магілёўшчынай, дзе ён доўгі час жыў і працаваў у Мсціславе, а потым у Магілёве на пасадзе выкладчыка музыкі, спеваў і методыкі Магілёўскага педагагічнага тэхнікума.
Навучэнцы пазнаёміліся з нотнымі выданнямі, літаратуразнаўчымі творамі аб жыцці і творчасці кампазітара. На працягу мерапрыемства гучалі запісы твораў М.М. Чуркіна «Ты прыйдзі» на словы Я.Купалы, урыўкі з сімфаньеты «Беларускія малюнкі» і іншыя.

photo_1_2024-03-07_15-51-42.jpg

photo_2_2024-03-07_15-51-42.jpg

photo_3_2024-03-07_15-51-42.jpg

photo_4_2024-03-07_15-51-42.jpg

photo_5_2024-03-07_15-51-42.jpg

photo_6_2024-03-07_15-51-42.jpg

photo_7_2024-03-07_15-51-42.jpg

photo_8_2024-03-07_15-51-42.jpg

photo_9_2024-03-07_15-51-42.jpg

photo_10_2024-03-07_15-51-42.jpg