flag

Belarus

god_kachestva2024-removebg-preview.png

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

«Айчына. Дзяржава. Вера.»

У рамках літаратурнага марафону пісьменнікаў Магілёўшчыны «Айчына. Дзяржава. Вера.» у чытальнай зале каледжа 18 лістапада 2024 года была арганізавана творчая сустрэча са старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесем Казекам.
«Наш Сусвет створаны любоўю. І толькі праз любоў чалавек развіваецца і духоўна расце», - гэта выказванне пісьменніка стала асноўным лейтматывам мерапрыемства «УДАСТОЕНЫ БЫЦЬ БЕЛАРУСАМ».
У час мерапрыемства прагучалі песні і вершы на словы госця. Высокамаральная і духоўна ўзвышаная паэзія кранула душу і думкі прысутных.
Калі любы табе гэты край наш святы,
Дзе пад шатамі ніў светла-русых
Спачывае блакіт, – Будзь удзячны, бо ты
Удастоены быць беларусам.
Асаблівая ўвага была нададзена біяграфічнай паэме «Марыйка», прысвечанай трагедыі спаленых фашыстамі беларускіх вёсак у час Вялікай Айчыннай вайны.
Алесь Мікалаевіч паразважаў над дзейнаснымі напрамкамі па развіццю цікавасці да роднай мовы, і роляй бібліятэчных работнікаў у фарміраванні ў падрастаючага пакалення павагі да беларускай мовы, літаратуры, спадчыны.
Напярэданні 26 студзеня 2024 года, калі у нашай краіне адбудуцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Алесь Мікалаевіч як грамадзянін і патрыёт краіны выказаў пажаданні-настаўленні з надыходзячымі падзеямі для моладзі.
Да мерапрыемства была арганізавана персанальная бібліятэчная экспазіцыя з усімі выданнямі пісьменніка. Навучэнцы бібліятэчнай спецыяльнасці дзённай і завочнай форы навучання мелі ўнікальную магчымасць атрымаць аўтограф на памяць.
Мерапрыемства арганізавана і праведзена навучэнцамі аб'яднання па інтарэсах “Інтэлектуальнае бібліяасяроддзе” (кіраўнік І.А. Лесюкова).

photo_2_2024-11-19_16-27-25.jpg

photo_4_2024-11-19_16-27-25.jpg

photo_6_2024-11-19_16-27-25.jpg

photo_7_2024-11-19_16-27-25.jpg

photo_8_2024-11-19_16-27-25.jpg

photo_9_2024-11-19_16-27-25.jpg

photo_5_2024-11-19_16-27-25.jpg

photo_3_2024-11-19_16-27-25.jpg

photo_1_2024-11-19_16-27-25.jpg