flag

Belarus

photo_1_2025-04-10_08-23-12.jpg

photo_1_2025-04-01_12-02-19.jpg

photo_1_2024-12-23_12-57-19.jpg

photo_1_2025-04-21_09-08-26.jpg

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Творчая сустрэча "УДАСТОЕНЫ БЫЦЬ БЕЛАРУСАМ"...

У каледжы стала добрай традыцыяй прыгожай восеньскай парой сустракацца з цікавым чалавекам, грамадзянінам і патрыётам краіны, старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесем Казекам.

 

Мінаюць хутка леты, зімы…

Як проста, дружа, зразумець –

Няма радней сваёй Радзімы –

На тым стаіць зямная цвердзь.

 

Творчая сустрэча «УДАСТОЕНЫ БЫЦЬ БЕЛАРУСАМ» адбылася ў чытальнай зале каледжа 12 лістапада 2025 года. Цэнтральнай лініяй мерапрыемства стала разважанне літаратара пра патрыятызм, любоў і павагу да свайго народа, блізкіх, самога сябе, гістарычнай памяці, мовы, культуры.

 

Шануйце славу

Бацькоўскай Веры і шануйце справы,

Якімі продкі вашыя дзяржаву

І спадчыну адвеку бераглі.

 

Дзве тэмы ў творчасці паэта − Радзіма і Бог зліваюцца ў адным светаадчуванні. У час мерапрыемства прагучалі песні і вершы на словы госця. Высокамаральная і духоўна ўзвышаная паэзія кранула душу і думкі прысутных. 

Да мерапрыемства была арганізавана персанальная бібліятэчная экспазіцыя з усімі выданнямі пісьменніка. Навучэнцы бібліятэчнай спецыяльнасці дзённай і завочнай форы навучання мелі ўнікальную магчымасць атрымаць аўтограф на памяць.

Творчая сустрэча арганізавана і праведзена навучэнцамі аб'яднання па інтарэсах "Інтэлектуальнае бібліяасяроддзе" (кіраўнік І.А.Лесюкова).

 

photo_2025-11-12_20-25-15_4.jpg photo_2025-11-12_20-25-13.jpg

photo_2025-11-12_20-25-14.jpg photo_2025-11-12_20-25-12.jpg

photo_2025-11-12_20-25-15_2.jpg photo_2025-11-12_20-25-15_3.jpg

photo_2025-11-12_20-25-15.jpg photo_2025-11-12_20-25-13_2.jpg

photo_2025-11-12_20-25-13_3.jpg photo_2025-11-12_20-25-14_2.jpg