flag

Belarus

photo_1_2025-04-10_08-23-12.jpg

photo_1_2025-04-01_12-02-19.jpg

photo_1_2024-12-23_12-57-19.jpg

photo_1_2025-04-21_09-08-26.jpg

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Творчая сустрэча “Натхнёныя любоўю да Радзімы”…

26 лістапада ва ўстанове адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў” прайшла творчая сустрэча “Натхнёныя любоўю да Радзімы” з удзелам членаў Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, прысвечаная 20-ці годдзю творчай дзейнасці.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла бібліятэка Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў пад кіраўніцтвам Антоненка Іны Віктараўны.

Пісьменнікі Магілёўшчыны Алесь Казека, Віктар Кунцэвіч, Валянціна Габрусева, Алёна Беланожка, Жана Міус і Вольга Бялова выступілі з  вершамі, падзяліліся з чытачамі сваімі эмоцыямі і паразважалі пра духоўныя і сяброўскія сувязі ў пісьменніцкім асяродку, пра шчырую любоў да Радзімы.

Творчым падарункам усім прысутным быў паказ дзіцячага спектакля “Панч і Чоха” па кнізе Ж.Міус тэатра “Атмасфера” Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў (кіраўнік і рэжысёр-пастаноўшчык Вольга Бялова).

Таксама падарункі атрымала і бібліятэка - былі ўручаны кнігі з аўтографамі магілёўскіх пісьменнікаў на доўгую памяць аб гэтым святочным мерапрыемстве.

акім чынам, мерапрыемства стала значнай культурнай і творчай падзеяй, якое аб'яднала чытачоў і аўтараў у прасторы любові да Радзімы.

 

photo_2025-11-27_13-18-08.jpg photo_2025-11-27_13-18-06.jpg

photo_2025-11-27_13-18-07.jpg photo_2025-11-27_13-18-05.jpg

photo_2025-11-27_13-18-07_2.jpg