flag

Belarus

god_kachestva2024-removebg-preview.png

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Народная студия эстрадного вокала "НОВА"

photo_1_2023-10-30_09-00-31.jpg

photo_2_2023-10-30_09-00-31.jpg

photo_3_2023-10-30_09-00-31.jpg

photo_4_2023-10-30_09-00-31.jpg

 

Народная студыя эстраднага вакала «НОВА» установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» створана ў 2015 годзе. Назва студыі «НОВА» азначае «Новые». Кіраўніком студыі з’яўляецца выкладчык, старшыня цыклавой камісіі эстрадных спеваў Навумавец Іна Алегаўна.

У студыі займаюцца 8 удзельнікаў ва ўзросце ад 16 да 20 гадоў. Гэта навучэнцы каледжа мастацтваў спецыяльнасці «Мастацтва эстрады (спевы)». У складзе студыі 3 вакальны ансамбль, а таксама з удзельнікаў студыі складаюцца вакальныя дуэты, трыа.

Галоўнымі мэтамі народнай студыі эстраднага вакала «НОВА» з’яўляюцца удасканаленне вакальна-сценічнага майстэрства ўдзельнікаў, развіццё музычнай культуры і фарміраванне мастацкага густу моладзі.

Рэпертуар студыі характарызуецца шырокім жанравым і стылістычным дыяпазонам. У яго уваходзяць апрацоўкі народных песень, творы беларускіх і рускіх кампазітараў, лепшыя ўзоры замежнай эстрады, джазавыя кампазіцыі, што дазваляе рабіць канцэртныя праграмы разнастайнымі і цікавымі. Значную частку рэпертуара складаюць творы беларускіх аўтараў. Штогод рэпертуар пашыраецца, удакладняецца. На прыкладзе тэматычных канцэртных праграм, якія складаюцца з апрацовак народных песень, твораў беларускіх аўтараў, патрыятычнай тэматыкі калектыў садзейнічае ідэалагічнаму, духоўнаму і эстэтычнаму выхаванню моладзі.

Выступленні ўдзельнікаў студыі заўсёды абумоўлены выдатнымі вакальнымі даннымі салістаў, высокім узроўнем выканальніцкага майстэрства, эмацыянальнасцю выканаўцаў, майстэрствам ансамблевых спеваў, сцэнічнай культурай і глыбокім пранікненнем у музычны твор. Большасць апрацовак для вакальных ансамбляў зроблена кіраўніком студыі.

Прафесійнае і сцэнічнае выканаўства дазволілі салістам і ансамблю студыі за кароткі тэрмін паспяхова праявіць сябе ў рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях і конкурсах.

 

 

Народная студыя эстраднага вакала «НОВА» вядзе актыўную канцертную дзейнасць, прымае удзел у мерапрыемствах каледжа, гарадскіх, абласных культурных мерапрыемствах; супрацоўнічае з установамі культуры горада, Магілёўскім абласным метадычным центрам народнай творчасці і культурна-асветнай работы па ўдзелу і падрыхтоўцы канцэртных нумароў згодна тэматыцы мерапрыемстваў, правядзенню абласных семінараў-практыкумаў, майстар-класаў для кіраўнікоў аматарскіх вакальна-харавых калектываў.

Выпускнікі студыі працягваюць сваю прафесійную адукацыю у беларускіх і расійскіх вышэйшых установах культуры і мастацтваў. Так Правашынская Дар’я, Гайкевіч Віялета навучаюцца у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, Цішкевіч Аліна у Санкт-Пецярбургскім інстытуце культуры, Аніськова Дар’я працягвае сваю адукацыю ў магістратуры Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.

         Штогод у студыю прыходзяць новыя ўдзельнікі, абнаўляецца рэпертуар, але кожны год, кожная новая работа ансамбля і салістаў студыі сведчыць аб бесперапыннасці яе творчай дзейнасці. У творчых планах кіраўніка і удзельнікаў студыі эстраднага вакала «НОВА» далейшае ўдасканальванне выканальніцкага майстэрства, ўзбагачэнне рэпертуару, актыўная канцэртная дзейнасць, удзел у абласных, рэспубліканскіх, міжнародных фестывалях і конкурсах, стварэнне новых канцэртных нумароў і праграм.

 

 

У склад Народнай студыi эстраднага вакала "НОВА" уваходзiць каллектыў "НЕунисон", кiраўнiком якога з'яўляецца выкладчык цыклавой камiсii эстрадных спеваў Шаламёнак Влада Вячаславаўна. Ен створаны ў 2021 годзе. У каллектыве " НЕунисон" займаюцца 6 удзельникаў ва ўзросце 17-18 гадоў. Гэта навучэнцы каледжа мастацтваў спецыяльнасцi " Мастацтва эстрады (спевы)".

 

photo_3_2023-09-25_12-17-13.jpg

photo_1_2023-09-25_12-17-13.jpg

photo_2_2023-09-25_12-17-13.jpg

У склад Народнай студыi эстраднага вакала "НОВА" уваходзiць каллектыў "Воздушные",кiраўнiком якога з'яўляецца выкладчык цыклавой камiсii эстрадных спеваў Багатырова Наталля Валер'еўна. Ен створаны у 2022 годзе. У каллектыве "Воздушные" займаюцца 7 удзельнiкаў ва ўзросце 16-18 гадоў. Гэта навучэнцы каледжа мастацтвау спецыяльнасцi "Мастацтва эстрады (спевы)".

photo_1_2023-09-25_16-27-26.jpg

photo_1_2023-09-25_14-16-52.jpg

photo_2_2023-09-25_14-16-52.jpg

photo_3_2023-09-25_14-16-52.jpg

photo_4_2023-09-25_14-16-52.jpg

photo_5_2023-09-25_14-16-52.jpg

 

С Новым годом!
https://youtu.be/11gRn2wMgMU

"Беларусы-мы"

https://youtu.be/vypFb-9mlzE

Мая Беларусь  

https://youtu.be/A6mRtQ3qG0M

photo_2_2023-09-25_12-09-43.jpg

photo_1_2023-09-25_12-09-43.jpg