flag

Belarus

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Этнаграфічны экскурс «Крыніцы памяці: беларуская народная лялька ў кантэксце стагоддзяў»

Гісторыя і культура Беларусі багатая, цікавая і самабытная! Беларускія народныя лялькі з’яўляюцца часткай традыцыйнай культуры. Яны нясуць у сабе пэўныя вобразы, уяўленні аб сям’і, сямейным укладзе, аб жаночых і мужчынскіх ролях, аб мацярынстве. У межах акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё» навучэнцы групы 3Б2 (выкладчык С.Л. Салапонава) і навучэнцы аб’яднання па інтарэсах «Інтэлектуальнае бібліяасяроддзе» (кіраўнік І.А. Лесюкова) 23.10.2026 правялі ў бібліятэцы каледжа для навучэнцаў груп дзённай і завочнай формаў навучання этнаграфічны экскурс «Крыніцы памяці: беларуская народная лялька ў кантэксце стагоддзяў».