flag

Belarus

god_kachestva2024-removebg-preview.png

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Народный оркестр белорусских народных инструментов

photo_1_2024-10-22_09-03-38.jpg

Аркестр беларускіх народных інструментаў заснаваны ў 1970 годзе. У розныя часы ім кіравалі В.В. Тупіцын, Г.У. Томашава, В.В. Сёмкін, А.М. Пахоменка, Т.М. Дубоўская, У.М. Чэрнікаў, Л.Т. Гарбацюк, А.А. Фралова, Д.А. Чарта, В.М. Базылеў. З студзеня2023 года яго ўзначаліў Гаваркоў Аляксандр Міхайлавіч.

 

Калектыў мае багатыя традыцыі, поспехі і дасягненні. У 2006 годзе аркестру беларускіх народных інструментаў прысвоена найменнеНародны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.

 

У кастрычніку 2022 года Народнаму аркестру беларускіх народных інструментаў установы адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў" было ўручана пасведчанне аб прысуджэнні прэміі і звання дыпламанта Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

 

Канцэртная дзейнасць аркестра вельмі разнастайная. Калектыў прымае ўдзел у святкаваннях, прысвечаных Дню горада, канцэртах да Дня яднання Беларусі і Расіі, да Дня Перамогі, к памятным і юбілейным датам. Аркестр рыхтаваў канцэртныя праграмы, прысвечаныя памяці беларускага кампазітара Г.Ермачэнкава і памяці заслужанага работніка культуры БССР В.В.Тупіцына.Асабовай вехай у жыцці калектыву было наведване з канцертаму красавіку 2014 музычнага вучылішча г. Санкт-Пецярбурга.

Аркестр беларускіх народных інструментаў штогод прымае ўдзел у фестывалі “На Вялікай Садовай”, а таксама у канцэртах калледжа, прысвечаных Калядкам і Новаму году (2014 - 2023 гг.) У маі 2020 года народны аркестр беларускіх народных інструментаў адзначыў 50-годдзе стварэння калектыву, выступіўшы з канцэртнай праграмай.

 

Аркестр з’яўляецца выдатнай школай для падрыхтоўкі будучых кіраўнікоў творчых калектываў. Выступаючы на дзяржаўных экзаменах, аркестр дэманструе якасны ўзровень праграм і тонка рэагуе на дырыжыраванне кожнага выпускніка.

З аркестрам выступалі салісты: лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Ларыса Бацюкова (фартэпіяна), лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Ганна Скрэбунова (цымбалы), Наталля Темрук (вакал), Дар'я Хартановіч (вакал), Аляксей Мацкевіч (баян), саліст Магілёўскай абласной філармоніі Пётр Войчанка (баян), загадчык кафедры струнных народных шчыпкова-ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вераніка Прадзед (цымбалы).

 

Аркестр з’яўляецца лаўрэатам Рэспубліканскіх конкурсаў аркестравых і харавых калектываў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва РБ (1976, 1980, 1984, 1992, 2001, 2005), лаурэатам фестываля “Студэнцкая вясна” (1998, 2000 гг.).

 

На працягу 2020-2023 гг. аркестр беларускіх народных інструментаў прымаў удзел у розных конкурсах:

II Мiжнародны фестываль мастацтваў “OpenMoloFantasy” – лаўрэат 1 ступенi;

Мiжнародны фестываль мастацтваў “MusicalstarofSlavenia” – лаўрэат 1 ступенi;

Мiжнародныконкурс “Talents of the 21 centure” – лаўрэат 1 ступенi;

Х Рэспубліканскі творчы радыёконкурс"Маладыя таленты Беларусі"- лаўрэат III ступенi;

I Міжнародны фестываль-конкурс мастацтваў "Рэвалюцыя мастацтваў" г. Санкт-Пецярбург- лаўрэат I ступенi;

Міжнародны фестываль-конкурс "Жар-птушка Расіі" г. Масква - лаўрэат 1 ступенi;

Міжнародны конкурс выканаўцаў на баяне і акардэоне “Магілёўскія наігрышы” (г. Магілёў, Рэспубліка Беларусь) - лаўрэат І ступені;

Рэспубліканскі конкурс мастацтваў “Толькі.BY” (г. Бабруйск, Рэспубліка Беларусь) - лаўрэат ІІ ступені.

Выступленні калектыву выклікаюць жывы інтарэс і знаходзяць гарачы водгук у слухачоў. Непаўторны нацыянальны каларыт гучання аркестра спрыяе ўвасабленню самых разнастайных вобразаў беларускага краю і дазваляе зазірнуць ў самыя патаемныя куточкі беларускай душы. Асаблівымі фарбамі афарбоввываецца гучанне класічных і сучасных твораў.

Ідэі адзінства нацыянальнага і агульначалавечага, сувязі традыцый і сучаснасці рухаюць працу калектыва наперад з позіркам у будучыню.

Г. Ермоченков «Свята»

https://youtu.be/FvMpqKchi2c

Д. Смольский Увертюра №3

https://youtu.be/7tZS_AMmdj4

В. Солтан «Думка»

https://youtu.be/SG0wRzJY61c