flag

Belarus

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Библиотека

«Іван Шамякін. Летапісец эпохі»

1Нарадзіўся 30 студзеня 1921 года ў вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі, у беднай сялянскай сям’і. Бацька – Шамякін Пётр Мінавіч. Маці – Санклеція Сцяпанаўна. Жонка – Марыя Філатаўна, дзеці – Ліна, Таццяна і Алеся.

Дзяцінства Івана Шамякіна прайшло ў роднай вёсцы, у тым запаветным кутку, дзе пеўні спявалі адразу на тры Рэспублікі: Беларусь, Расію і Украіну. Быць можа, менавіта прыгажосць роднага краю дапамагла развіць літаратурны дар будучага вялікага пісьменніка. Падчас вучобы ў тэхнікуме будаўнічых матэрыялаў І. Шамякін пісаў вершы і быў членам літаб’яднання пры гарадской газеце «Гомельская праўда». У 1940 годзе, скончыўшы тэхнікум, ён ажаніўся і стаў працаваць у райпрамкамбінаце горада Беластока. Але неўзабаве быў прызваны ў армію. Служыў ў 33-м зенітна-артылерыйскім дывізіёне ў раёне Мурманска, дзе яго і заспела вайна.

Неўзабаве Шамякіна прызначылі камсоргам дывізіёна. Ён быў дасведчаным прапагандыстам і цікавым апавядальнікам, таму байцы слухалі яго з задавальненнем. Складаў разнастайныя рапарты, выпускаў насценгазету, баявыя лісткі. Тады ж пачаў публікавацца ў армейскіх газетах. Напісаў і надрукаваў першае апавяданне.

Вайсковую частку, у якую ўваходзіў 33-ы зенітны дывізіён, у пачатку 1945 года перакінулі ў Польшчу (у Познань), а потым у Германію. Там, на Одэры, І. Шамякін і сустрэў Вялікую Перамогу.

У 1944 годзе напісаў апавяданне на беларускай мове «У снежнай пустыні»,прысвечанае баям з фашыстамі на поўначы, дзе ваяваў у першыя месяцы вайны (надрукавана ў 1946 годзе). З гэтага часу і пачынаецца сур’ёзная праца пісьменніка ў літаратуры. Першым творам Шамякіна была аповесць «Помста», у якой уславіў гуманізм савецкага салдата-пераможца(надрукавана ў 1945 годзе) ў беларускім часопісе«Полымя».

Пасля дэмабілізацыі з 1945 па 1948 гадыпрацаваў выкладчыкам мовы і літаратуры няпоўнай сярэдняй школы в. Пракопаўка Церахоўскага раёна.

У 1946 годзе паступіў на завочнае аддзяленне Гомельскага педагагічнага інстытута.

Днём працуючы ў школе, па вечарах хадзіў на сходы ў калгас і праводзіў семінары агітатараў. Збіраў матэрыял для рамана аб беларускіх партызанах «Глыбокая плынь». Раман выйшаў у 1949 годзе, у 2005 быў экранізаваны.

У 1948 – 1950 гадах вучыўся ў Рэспубліканскай партыйнай школе. Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаха «Савецкая Айчына». З 1954 года шмат гадоў працаваў намеснікам старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР.

У 1957 годзе з’яўляецца раман аб жыцці сельскай інтэлігенцыі «Крыніцы», экранізаваны рэжысёрам Іосіфам Шульманам на кінастудыі Беларусьфільм (1964).

З’яўляецца цыкл з 5 аповесцей, аб’яднаных агульнай назвай «Трывожнае шчасце». Папулярнымі становяцца раманы:«Сэрца на далоні», «Снежныя зімы» (1968), «Атланты і карыятыды» (1974), прысвечаныя праблемам сучаснага жыцця.

У 1980 – 1992 гадах галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі».

У 1981 годзе напісаны раман «Петраград-Брэст», у 1986 – аўтабіяграфічная кніга«Карані і галіны».

У 1963 годзе Шамякін уваходзіў у склад беларускай дэлегацыі на XVIII сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

І. Шамякін – актыўны грамадскі дзеяч. Дэпутат ВС БССР (1963–1985), старшыня ВС БССР (1971 – 1985),дэпутат ВС СССР (1980 – 1989).

Іван Пятровіч Шамякін памёр 14 кастрычніка 2004 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.

У кожным сваiм рамане, аповесцiIван Шамякiн звяртае ўвагу на вельмi важныя, актуальныя пытаннi не толькi свайго часу, але i чалавечага жыцця ў цэлым.

Яго раманы i аповесцi, дзённiкi i нататкi для старэйшага i сярэдняга пакалення – вяртанне ў свет духоўнасцi i гуманiзму, вяртанне ўвагi i павагi да роднай мовы i лiтаратуры.

--------------------------------------------------------------------------------------------------­­­­­­-----

2

Каваленка, В. Іван Шамякін : нарыс жыцця і творчасці / В. Каваленка. – Мінск : Народная асвета, 1980. – 208 с. : іл. – (Народныя пісьменнікі БССР).

Аўтар знаёміць чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка БССР І. Шамякіна, аналізуе яго творы, выяўляючы творчую манеру і шырокі тэматычны дыяпазон пісьменніка, прыводзіць цікавыя факты з яго жыцця.

Адрасуецца вучням і шырокаму колу чытачоў.

 

 

-------------------------------------------------------------------------------------------------------

3

 

Майхровіч, С. Іван Шамякін : нарыс жыцця і творчасці / С. Майхровіч. – Мінск : «Масгацкая літаратура», 1978. – 112 с. : іл.

Кніга прысвечана творчасці І. Шамякіна, мастака-раманіста, творы якога атрымалі шырокае прызнанне не толькі ў СССР, але і за яго мяжамі.

 

 

-------------------------------------------------------------------------------------------------------

4Іван Шамякін: Жыццё і творчасць / складальнік Т. I. Шамякіна. –Мінск : Народная асвета, 1982. –95 с. : іл.

Альбом –ілюстраваны летапіс жыцця і творчасці народнага пісьменніка БССР, Героя Сацыялістычнай Працы І. П. Шамякіна. У ім змешчаны ўрыўкі з мастацкіх і публіцыстычных твораў пісьменніка, цікавыя выказванні аб ім таварышаў па пяру, фотаздымкі і мастацкія ілюстрацыі да яго твораў.

Альбом можа быць выкарыстаны на ўроках беларускай літаратуры і ў пазакласнай рабоце, а таксама для арганізацыі дыспутаў, канферэнцый, выставак у школах, клубах і бібліятэках.

----------------------------------------------------------------------------------------------

5Шамякін, I. Карэнні і галіны : партрэты настаўнікаў, сяброў, бацькоў, сваякоў, штрыхі аўтапартрэта / І. Шамякін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. – 397 с. : іл.

Новую кнігу пісьменніка склалі тры раздзелы: першы –артыкулы пра творчасць класікаў і сучасных пісьменнікаў: Л. Талстога, М. Шолахава, Я. Коласа, К. Крапівы, А. Ганчара, У. Карпава, другі – літаратурныя партрэты, трэці – выбранае з дзённікаў апошніх гадоў.

 

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------

6Шамякін, I. Размова з чытачом : артыкулы, выступленні, дзённікі / І. Шамякін. – Мінск : «Мастацкая літаратура», 1973. – 320 с. : іл.

Аб лёсе свайго народа і Радзімы, аб жыцці другіх народаў, аб літаратуры і літэратарах усхвалявана, шчыра і палымяна апавядае народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін.

Болыш за ўсё мы ведаем яго як раманіста, цяпер адкрываем для сябе новую якасць: чытач сустракаецца з удумлівым крытыкам і дасведчаным літаратуразнаўцам, што сведчыць аб шматграннасці таленту пісьменніка.

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------

7Іван Шамякін. Летапісец эпохі: успаміны, інтэрв’ю, эсэ / укладанне Алесі Шамякінай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. – 382 с. : іл. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі).

Бібліяграфічная кніга у папулярнай і прэстыжнай серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі». Чарговы том пад выдавецкім грыфам «ЖЗЛБ» прысвечаны памяці Івана Пятровіча Шамякіна (1921–2004), народнага пісьменніка Беларусі, вядомага грамадскага дзеяча і навукоўца, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод. У кнізе «Летапісец эпохі», любоўна ўкладзенай і падрыхтаванай да друку дачкой славутага празаіка, кандыдатам філалагічных навук Алесяй Іванаўнай Шамякінай, праз успаміны сваякоў, сяброў, літаратараў, архітэктараў, жывапісцаў паўстае вобраз Мастака і Чалавека ва ўсёй яго філасофскай велічы і прыгажосці. Абаяльны, дасціпны, таленавіты творца, глыбокі філосаф і эрудыт, ён застанецца ў гісторыі беларускай культуры прыкладам самаадданага служэння Радзіме.

-------------------------------------------------------------------------------------------------------

8

 

 

Шамякін, I. Збор твораў : у 6 Т. Т. 1 : Аповесці : «Першы генерал», «Браняпоезд «Таварыш Ленін». Раман : «Глыбокая плынь» / І. Шамякін. – Мінск : «Мастацкая літаратура», 1977. – 644 с.

 

 

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------

8Шамякін, I. Збор твораў : у 6 Т. Т. 2 : Раман «Крыніцы». Аповесць : «Ах, Міхаліна, Міхаліна...». Апавяданні : «Бацькі і дзеці», «Дзівак-чалавек», «Аксана», «Першае спатканне», «Дзеці настаўніцы», «Непрыгожая» / І. Шамякін. – Мінск : «Мастацкая літаратура», 1977. – 560 с.

Другі том збору твораў І. Шамякіна ў шасці тамах складаюць: раман «Крыніцы», аповесць «Ах, Міхаліна, Міхаліна...», апавяданні: «Матрос з «Алега», «Хлеб», «Бацькі і дзеці», «Дзівак-чалавек», «Аксана», «Першае спатканне», «Дзеці настаўніцы», «Непрыгожая».

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------

8

 

Шамякін, I.Збор твораў : у 6 Т. Т. 3 : «Трывожнае шчасце». Аповесці / І. Шамякін. – Мінск : «Мастацкая літаратура», 1978. –608 с.

Трэці том складае пенталогія «Трывожнае шчасце», у 1967 годзе адзначаная Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа.

 

 

 

-------------------------------------------------------------------------------------------------------

8Шамякін, I. Збор твораў : у 6 Т. Т. 4 : Раман «Сэрца на далоні». Аповесць «Шлюбная ноч» / І. Шамякін. – Мінск : «Мастацкая літаратура», 1978. – 578 с.

Чацвёрты том складае раман «Сэрца на далоні», адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа (1967 год) і аповесць «Шлюбная ноч».

«Сэрца на далоні» – сацыяльны маральна-­этычны раман, які ўзнімае тэму памяці падзей Вялікай Айчыннай вайны. Чалавечнасць, спагада, любоў да людзей увасоблены ў вобразе таленавітага доктара Яраша. Аднаўленне побыту ў пасляваенныя дзесяцiгоддзi.

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------

8Шамякін, I. Збор твораў : у 6 Т. Т. 5 : Раман : «Снежныя зімы». Аповесць : «Гандлярка і паэт» / І. Шамякін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. – 608 с.

Змест пятага тома шасцітомнага збору твораў народнага пісьменніка Беларусі І. Шамякіна складаюць раман «Снежныя зімы» і аповесць «Гандлярка і паэт». Адказнага работніка, старога камуніста Івана Антанюка, адправілі на пенсію за яго нязгоду з некаторымі «наватарствамі» ў навуцы і валюнтарызмам, які меў месца да кастрычніцкага пленума ЦК КПСС (1964 год). Але ў аснове галоўнай сюжэтнай лініі не гэты вытворчы канфлікт, а хутчэй за ўсё сямейна-бытавы. У мінулым Антанюк – камандзір партызанскай брыгады, і з тых нялёгкіх ваенных часоў бяруць пачатак яго ўзаемаадносіны з рознымі людзьмі. Няпростыя адносіны ў яго ўласнай сям’і, з роднымі дзецьмі, яшчэ больш складаныя адносіны з жанчынай, якую палюбіў у час вайны. Але ва ўсіх жыццёвых сітуацыях Іван Антанюк застаецца прынцыповым камуністам, верным таварышам і добрым чалавекам.

Простая жанчына з аповесці «Гандлярка і паэт», якая да вайны толькі і ведала гандляваць на базары, пабачыўшы жахі фашысцкай акупацыі, актыўна ўключаецца у падпольную работу і гіне, узрываючы сябе і ворагаў гранатаю.

---------------------------------------------------------------------------------------------

8

 

Шамякін, I. Збор твораў : у 6 Т. Т. 8 : Раман : «Атланты і карыятыды». П’еса : «I змоўклі птушкі». Кінааповесць : «Эшалон прайшоў» / І. Шамякін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. – 592 с.

Шосты том збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна складаюць раман «Атланты і карыятыды», драма «I змоўклі птушкі», кінааповесць «Эшалон прайшоў».

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------

9Шамякін, I. Атланты і карыятыды : раман / І. Шамякін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. – 456 с. : іл.

Раман – пра людзей, якія будуюць новы сацыялістычны горад. У цэнтры – вобраз галоўнага архітэктара Максіма Карнача, яго праца, сямейнае жыццё, архітэктурныя і маральна-этычныя праблемы, якія даводзіцца вырашаць яму. Карнач заўсёды ў гушчы грамадскага жыцця горада, звязаны з людзьмі самых розных прафесій – з партыйнымі кіраўнікамі, работнікамі выканкома, са сваімі калегамі, будаўнікамі, выкладчыкамі і студэнтамі архітэктурна-будаўнічага інстытута.

-----------------------------------------------------------------------------------------------

10

 

Шамякін, I. Бацькі і дзеці. Выбранае / І. Шамякін. – Мінск : «Беларусь», 1971. – 480 с.

У кнігу ўвайшлі аповесці «Першы генерал», «Браняпоезд «Таварыш Ленін», «Ах, Міхаліна, Міхаліна...» і лепшыя апавяданні розных гадоў.

 

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------

11

 

Шамякін, I. Браняпоезд “Таварыш Ленін” : аповесці / І Шамякін. – Мінск : Юнацтва, 1985. – 271 с. : іл. – (Бібліятэка юнацтва).

Аповесці «Першы генерал», Браняпоезд «Таварыш Ленін» і кінааповесць «Эшалон прайшоў» склалі кнігу прозы народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------

12Шамякін, I. Вазьму твой боль : раман / І. Шамякін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 384 с.

Новы раман народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна «Вазьму твой боль» – твор аб нашых сучасніках, аб людзях сённяшняй вёскі. У цэнтры аўтарскай увагі рассказ пра лёс таго пакалення беларусаў, якое ў час вайны было дзецьмі і якое яна асіраціла. Але і дагэтуль ваенная трагедыя адгукаецца ў жыцці людзей і нярэдка ломіць іх шчасце, як вось зламала, разбіла яна шчасце Івана Батрака, галоўнага героя рамана.

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------

13

 

Шамякін, I. Вялікая княгіня : раман, аповесці / І. Шамякін. – Мінск : Юнацтва, 1997. – 366 с. : іл.

У новую кнігу выдатнага беларускага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі гістарычны раман «Вялікая княгіня», а таксама творы пра сучаснасць – аповесці «Бумеранг» і «Без пакаяння».

 

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------

14Шамякін, I. Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч : аповесці / І. Шамякін. – Мінск : «Мастацкая літаратура», 1976. – 336 с. : іл.

ІІростая жанчына з аповесці «Гандлярка і паэт», якая да вайны толькі і ведала гандляваць на базары, пабачыўшы жахі фашысцкае акупацыі, актыўна ўключаецца ў падпольную работу і гіне, узрываючы сябе і ворагаў гранатаю...

Пра трагічны лёс маладых падпольшчыкаў, іх нязломную волю да перамогі раскааваецца ў аповесці “Шлюбная ноч”.

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------

15Шамякін, I. Драма. Аповесці, гістарычныя сцэны / І. Шамякін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. – 334 с. : іл.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі І. Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п’еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» – пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» – рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------

16Шамякін, I. П. Злая зорка : раман ; Сатанінскі тур : аповесць / І. Шамякін ; прадмова Алеся Бельскага. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 463 с. – (Школьная бібліятэка).

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна (1921–2004) вайшлі раман «Злая зорка» (наступствы аварыi на Чарнобыльскай АЭС) і аповесць – «Сатанінскі тур» (назва твора ўжо захапляе, абяцае неверагодныя прыгоды i страшныя здарэннi: малады фiлолаг, каб зарабiць грошай, першы раз едзе ў Польшчу. Па дарозе ён памірае ад сардэчнага прыступу. Што рабіць спадарожнiкам? Вярнуцца i згубiць грошы, выдаткаваныя на паездку, ды магчымасць зарабiць? Цi працягваць тур, але ехаць у мiкрааўтобусе разам з нябожчыкам?).

Каханне, расстаннi, смерць блiзкiх... Кожны яго тэкст лёгкi па форме, стратэгii расповеду i змесце, але вельмi глыбокi паводле iдэi.

-----------------------------------------------------------------------------------------------

17

 

Шамякін, І. Зеніт : раман / І. Шамякін ; мастак Б. Б. Цітовіч. – Мінск : Юнацтва, 1987. – 512 с. : іл.

Новы раман вядомага беларускага пісьменніка І. Шамякіна «Зеніт» прысвечаны падзеям 1944–1945 гг., якія разгарнуліся на Карэльскім фронце. Аўтар апавядае пра гераічны лёс дзяўчат-зенітчыц, якія прайшлі па дарогах вайны да Берліна і якія вярнуліся да пасляваеннага мірнага жыцця, з усімі яе ўскладненнямі.

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------

18

 

Шамякін, І. Крыніцы : раман / І. Шамякін. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1957. – 363 с.

Раман народнага пісьменнікаІ.Шамякіна «Крыніцы» расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана – калгаснікі, вясковая інтэлітенцыя.

 

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------

19Шамякін, I. Палеская мадонна : аповесці / І. Шамякін ; мастак М. Рыжы. – Мінск : Юнацтва, 1998. – 590 с. : іл.

У новую кнігу народнага пісьменніка Рэспублікі Беларусь Івана Шамякіна ўвайшлі аповесці «Палеская мадонна», «Выкармак», «Крывінка» і інш. Яго героі – нашы сучаснікі. Яны жывуць і дзейнічаюць у наш час, трапляюць у розныя складаныя жыццёвыя сітуацыі, з якіх не так проста знайсці выйсце.

Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.

 

------------------------------------------------------------------------------------------------------

20Шамякін, I. Петраград – Брэст : гістарычны раман / І. Шамякін ; прадмова М. Кенькі. – Мінск : Беларусь, 1991. – 486 с., [1] л. партрэт. – (Школьная бібліятэка).

Раман народнага пісьменніка БССР І. Шамякіна расказвае аб тым складаным перыядзе гісторыі Савецкай дзяржавы, калі ў надзвычай цяжкіх для краіны абставінах заключаўся Брэсцкі мір. У творы найбольш поўна праявіліся ідэйна-мастацкая маштабнасць, партыйная заўзятасць і грамадзянская смеласць пісьменніка, які даў шырокую панараму рэвалюцыйнага руху мас.

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------

21Шамякін, I. Пошукі прытулку : аповесці / І. Шамякін ; мастак У. М. Аніська. – Мінск : Юнацтва, 2001. – 350 с.

У кнігу народнага пісьменніка І. Шамякіна ўвайшлі новыя творы : аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы ; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з’яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганізаваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства ; «Пошукі прытулку» – пра пажылога чалавека, якому нё было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засені палаца» – пра сучаснага бізнесмена, і «Абмен» – пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.

-----------------------------------------------------------------------------------------------

22Шамякін, I. Сатанінскі тур : аповесці / І. Шамякін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. – 319 с.

У новую кнігу народнага пісьменніка І. Шамякіна ўключана пяць аповесцей. Напісаны яны ў апошнія два гады – у наш складаны і супярэчлівы час нацыянальнага адраджэння і эканамічнага развалу. Сюжэтныя калізіі і вобразы людзей разгледжаны аўтарам у сучасным жыцці. Усе аповесці вострасюжэтныя, падзеі ў іх разгортваюцца дынамічна.

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------

23Шамякін, I. Снежныя зімы : раман / І. Шамякін. – Мінск : Беларусь, 1970. – 416 с.

Галоўныя падзеі рамана адбываюцца ў наш час. Адказнага работніка, старога камуніста Івана Антанюка, адправілі на пенсію за яго нязгоду з некаторымі «наватарствамі» ў навуцы: валюнтарызмам, які меў месца да кастрычніцкага пленума 1964 г. Але ў аснове галоўнай сюжэтнай лініі не гэты вытворчы канфлікт, а хутчэй за ўсё сямейна-бытавы. У мінулым Антанюк – камандзір партызанскай брыгады, і з тых нялёгкіх ваенных часоў бяруць пачатак яго ўзаемаадносіны з рознымі людзьмі. Няпростыя адносіны ў яго ўласнай сям’і, з роднымі дзяцьмі, яшчэ больш складаныя адносіны з жанчынай, якую палюбіў у час вайны. Але ва ўсіх жыццёвых сітуацыях Іван Антанюк застаецца прынцыповым камуністам, верным таварышам і добрым чалавекам.

-----------------------------------------------------------------------------------------------

24

 

Шамякін, I. Сцягі над штыкамі. Аповесці і апавяданні / І. Шамякін. – Мінск : «Мастацкая літаратура», 1976. – 304 с.

Дзве аповесці «Першы генерал» і «Браняпоезд «Таварыш Ленін», а таксама апавяданні «Матрос з «Алега», «Хлеб», «Дубы» склалі новую кнігу прозы вядомага беларускага пісьменніка I. Шамякіна.

 

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------

25

Шамякін, I. Трывожнае шчасце. Аповесці / І. Шамякін ; прадмова А. Бельскага. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 607 с. – (Бібліятэка школьніка).

У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.

 

 

«Быу.Ёсць.Буду»

26Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў г. Оршы Віцебскай вобласці. Вялікая Айчынная вайна заспела У. Караткевіча ў Маскве; адтуль трапіў на Разаншчыну, затым – на Урал, пазней – у Арэнбург, дзе і скончыў шосты клас.

Вярнуўшыся ў 1944 годзе з Кіева ў Оршу, атрымаў сярэднюю адукацыю. Скончыў філалагічны факультэт Кіеўскага універсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі (1949–1954). Здаўшы кандыдацкі мінімум, пачаў пісаць дысертацыю пра паўстанне 1863 года. Выкладаў у школевёсцы Лісавычы на Кіеўшчыне (1954–1956), у Оршы (1956–1958). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя (1960) і Вышэйшыя сцэнарныя курсы (1962) у Маскве. З 1963 года жыў у Мінску.

Першыя вершы апублікаваў у 1951 годзе. У 1969 годзе выдаў зборнік паэзіі «Мая Іліяда». Шырокае прызнанне як у Беларусі, так і за межамі У. Караткевічу прынесла яго проза. У 1957 годзе ён напісаў аповесць «У снягах драмае вясна», у 1958 – «Дзікае паляванне караля Стаха», адно з самых вядомых твораў У.Караткевіча. У Маскве быў задуманы і першы раман – «Леаніды не вернуцца да Зямлі», які пад назвай «Нельга забыць» быў апублікаваны ў 1962 годзе ў часопісе «Полымя». Планавалася выданне аднайменнай кнігі, куды павінна была быць уключана і аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха», аднак набор кнігі быў рассыпаны восенню 1963 года (асобным выданнем раман выйшаў толькі праз 20 гадоў).

У 1962–1964 гадах створаны раман «Каласы пад сярпом тваім» – пра паўстанне 1863–1864 гадоў у Беларусі і Літве пад правадырствам К. Каліноўскага. Раман «Каласы пад сярпом тваім» займае цэнтральнае месца ў творчасці У.Караткевіча. Да таго ж гэта, па сутнасці, першы беларускі гістарычны раман.

У.Караткевіч выступаў таксама ў якасці драматурга – ім напісаны п'есы: «Млын на Сініх Вірах», «Званы Віцебска», «Кастусь Каліноўскі», «Калыска чатырох чараўніц», «Маці ўрагану».

У.Караткевіч напісаў сцэнарыі кароткаметражных фільмаў : «Сведкі вечнасці» (1964); «Памяць» (1966); «Будзь шчаслівай, рака» (1967); сцэнарыі мастацкіх фільмаў : «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чырвоны агат» (1973), «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі». На тэлебачанні і радыё па творах У.Караткевіча пастаўлены шэраг спектакляў. Паводле яго лібрэта ў Беларускім тэатры оперы і балета пастаўлена опера «Сівая легенда» (кампазітар Д.Смольский, 1978), а паводле аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» – аднайменная опера (кампазітар У.Солтан, 1989).

Выступаў у якасці публіцыста і крытыка: напісаў нарыс «Зямля пад белымі крыламі» (1977), эсэ «Мсціслаў – Мсціслаў» (1985), эсэ і артыкулы пра Ф. Скарыну, Т. Шаўчэнку, Л. Украінку, Я. Купалу, М. Багдановіча, М. Шолахава, Я. Брыля, В. Колесніка, М. Лужаніна, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, Я. Сіпакова.

Перакладаў на беларускую мову М. Каріма, Дж. Байрана, А. Міцкевіча, І. Франка, і інш.

Аб У.Караткевіче створаны дакументальны фільм «Быў. Ёсць. Буду»(1989), відэафільмы: «Успамін», «Рыцар і слуга Беларусі»(абодва – 1991).

Іменем У.Караткевіча названы вуліцы ў Віцебску і Оршы, яго імя носіць школа № 3 у Оршы, дзе адкрыты літаратурны музей Уладзіміра Сяіёнавіча Караткевіча.

Творчасць Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча вызначаецца рамантычнай скіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем. Пісьменнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам.

 

1Верабей, А. Абуджаная памяць : нарыс жыцця і творчасці Уладзіміра Караткевіча/ А. Верабей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1997. – 256 с. : іл.

Багата выкарыстоўваючы архіўныя матэрыялы, эпісталярную спадчьшу Уладзіміра Караткевіча і ўспаміны пра яго, у кнізе асэнсоўваецца постаць гэтага самабытнага і арыгінальнага творцы. Засяроджваецца ўвага на характарыстыцы ягонай паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі і мастацкага перакладу, прасочваецца творчая эвалюцыя пісьменніка, даследуецца праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці твораў.

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

2Верабей, А. Л. Жывая повязь часоў : нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча/ А. Л. Верабей ; Акадэмія навук Беларускай ССР ордэна Дружбы народаў ; Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы. – Мінск : Навука і тэхніка, 1985. – 119 с.

У кнізе даследуецца творчасць вядомага беларускага пісьменніка У. Караткевіча. Разглядаецца паэзія, проза, драматургія, публітыстыка. Прасочваецца творчая эвалюцыя пісьменніка, характарызуецца праблематыка і жанрава-стылявая сваеасаблівасць яго твораў, раскрываецца непаўторнасць яго мастацага свету.

Разлічана на літаратуразнаўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, шырокае кола чытачоў.

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

3Верабей, А. Уладзімір Караткевіч: жыццё і творчасць / А. Верабей. – 2-е выданне, дапрацаванае і выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2005. – 271 с.

Багата выкарыстоўваючы архіўныя матэрыялы, эпісталярную спадчыну Уладзіміра Караткевіча і ўспаміны пра яго, у кнізе асэнсоўваецца постаць гэтага самабытнага і арыгінальнага творцы. Засяроджваецца ўвага на характарыстыцы ягонай паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі і мастацкага перакладу, прасочваецца творчая эвалюцыя пісьменніка, даследуецца праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці твораў.

Разлічана на выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, настаўнікаў, вучняў школ і наогул на самае шырокае кола чытачоў.

----------------------------------------------------------------------------------------------------

4Ішчанка, Г. М. Вывучэнне творчасці пісьменніка. Уладзімір Караткевіч у школе : дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў / Г. М. Ішчанка. – Мінск : Аверсэв, 2002. – 207 с.

У кнізе распрацавана методыка вывучэння манаграфічнай тэмы «Уладзімір Караткевіч», якая ўключае біяграфію пісьменніка, лірыку, раман «Каласы пад сярпом тваім». Зроблена новае, цэласнае прачытанне рамана.

Сістэма ўрокаў скіравана на далучэнне навучэнцаў да аўтарскай пазіцыі, выхаванне іх духоўнасці.

Рэкамендуецца настаўнікам, студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ і ўсім тым, хто цікавіцца творчасцю У. Караткевіча. Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам.

----------------------------------------------------------------------------------------------------

5

Мальдзіс, А. Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: Партрэт пісьменніка і чалавека. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. – 230 с. : іл.

Уладзімір Караткевіч апярэджваў свой час, узняўся над застойным канфармізмам, над паўсядзённасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага, рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. I задача гэтай кнігі – растлумачыць, хаця б часткова, той феномен, імя якому Караткевіч. У кнізе змешчаны малюнкі пісьменніка.

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

6Русецкі, А. Уладзімір Караткевіч. Праз гісторыю ў сучаснасць / А. Русецкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2000. – 300 с.

Уладзімір Караткевіч... Пісьменнік, драматург, паэт, публіцыст... Адзін з самых папулярных і любімых беларускіх аўтараў, які многа зрабіў для вяртання беларускаму народу гістарычнай памяці. Наш асаблівы боль і наша асаблівая радасць...

Кніга А. Русецкага, выпушчаная ў свет у 1991 годзе, была адным з першых літаратурна-крытычных даследаванняў творчасці У. Караткевіча.

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

7Шынкарэнка, В. К. Пад ветразем дабра і прыгожасці : (жанрава-стылявыя асаблівасці прозы Уладзіміра Караткевіча) / В. К. Шынкарэнка. – Мінск : «Навука і тэхніка», 1995. – 176 с.

Разглядаецца адметнасць творчай манеры вядомага беларускага пісьменніка У. Караткевіча, адзначаецца непаўторнасць мастакоўскай індывідуальнасці, веліч яго асобы. Асаблівая ўвага надаецца жанрава-стылявым пошукам творцы ў галіне прозы, якая складае значную частку яго спадчыны і ўвасобіла найбольш яскравыя асаблівасці высокага таленту мастака.

Разлічана на філолагаў, усіх, для каго неабыякавы лёс беларускай нацыі, яе культуры.

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

8

 

Запартыка, Г. Лісты Уладзіміра Караткевіча вяртаюцца на Радзіму / Ганна Запартыка // Архівы і справаводства. – 2008. – № 2. – С. 91–96 : фота.

Аб невядомых рукапісах У. Караткевіча.

 

 

 

 

---------------------------------------------------------------------------------------------------

9

Ладуцька, К. Дзесяцігодка Уладзіміра Караткевіча : [аб кнігах класіка беларускай літаратуры У. Караткевіча, якія убачылі свет з 2010 па 2020 гады. Бібліяграфічныя падлікі Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі] / Кастусь Ладуцька. – Літаратура і мастацтва. – 2020. – 24 красавіка. – С. 2.

 

 

 

 

---------------------------------------------------------------------------------------------------

10

Ладуцька, К. Дзесяць гадоў Уладзіміра Караткевіча : Праз творчасць Уладзіміра Караткевіча ёсць сапраўдны шанец расказаць свету пра Беларусь і беларусаў / Кастусь Ладуцька. – Беларусь. – 2020. – № 7. – С. 36–37: фота.

Аб кнігах беларускай літаратуры, самага папулярнага пісьменніка ў краіне, якія выйшлі ў свет з 2010 па 2020 гады.

 

 

 

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

11

Верабей, А. Рыцар Беларусі: роздум пра творчасць Уладзіміра Караткевіча / Анатоль Верабей // Роднае слова. – 2000. – № 8. – С. 12–16 : фота.

Распавядаецца аб творчасці Уладзіміра Караткевіча – аднаго з самых яркіх і шматгранных постацяў беларускай літаратуры XX ст.

 

 

 

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

12

Байкова, Т. Выхаванне нацыянальнай свядомасці вучняў на прыкладзе празаічных твораў Уладзіміра Караткевіча / Таісія Байкова // Роднае слова. – 2000. – № 10. – С. 3–7. – ( Школа і нацыянальнае адраджэнне).

У дапамогу выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры.

 

 

 

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

9

 

Пронькина, А. Натюрморт с чайником Короткевича :[воспоминания могилевской художницы Веры Юрковой о встрече с Владимиром Короткевичем] / Александра Пронькина // Веснік Магілёва. – 2020. – 8 апреля. – С. 12 : фота.

К 90-летию выдающегося классика белорусской литературы Владимира Короткевича.

 

 

 

---------------------------------------------------------------------------------------------------

13

 

Караткевіч, У. С. Збор твораў: у 8 Т. Т. 1: Вершы. Паэмы / У. С. Караткевіч ; рэдактар тома Р. І. Барадулін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. – 431 с., 4 л. : іл.

У першы том уваходзяць вершы і паэмы Уладзіміра Караткевіча (1930–1984 гг.), якія напісаны ім на працягу ўсёй яго літаратурнай дзейнасці. У. Караткевіч – адзін з яркі і таленавітых беларускіх паэтаў. Яго паэзія вызначаецца рамантычнай узнёсласцю і грамадзянскай страснасцю, смелай вобразнасцю і глыбінёй зместу, пранікнёным лірызмам і філасафічнасцю, патрыятычным гучаннем і гуманістычнай скіраванасцю.

 

---------------------------------------------------------------------------------------------------

14Караткевіч, У. С. Выбракыя творы : у 2 Т. Т. 1 : Апавяданні. Аповесці / У. С. Караткевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 336 с.

Першы том вядомага беларускага пісьменніка У. Караткевіча складаюць лепшыя апавяданні на сучасныя тэмы, аповесці «Лісце каштанаў» і «Чазенія».

Аповесць «Лісце каштанаў» – аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны; «Чазенія» – паэтычны расказ аб нязведаных абшарах, аб дзіўных выпадках, аб сіле дружбы, кахання, вернасці.

 

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

15Караткевіч, У. С. Выбракыя творы : у 2 Т. Т. 2 : Хрыстос прызямліўся ў Гародні (Евангелле ад Іуды) : раман / У. С. Караткевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 400 с.

Другі том складае гісторыка-псіхалагічны раман-прытча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Гэта гістарычныя старонкі пра тыя далёкія, змрочныя часы, калі наш народ знаходзіўся пад прыгнётам царквы і феадалаў. Твор поўны горкай іроніі, неверагодных прыгод, гратэскава-гумарыстычных, трагічных, вясёлых і іншых сітуацый.

 

 

---------------------------------------------------------------------------------------------------

16

Галасы маіх сяброў. Пераклады Уладзіміра Караткевіча: З паэзіі народаў свету/ укладанне, падрыхтоўка тэкстаў, прадмова і каментарыі А. Вераб’я. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – 302 с. – (Кніга перакладчыка).

У кнігу ўвайшлі пераклады лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа Уладзіміра Караткевіча з лацінскай, англійскай, італьянскай, польскай, рускай, украінскай і іншых моў – вершы Г. В. Катула, Дж. Г. Байрана, А. Міцкевіча, Я Судрабкална, Р. Гамзатава і інш., п’еса М. Карыма «У ноч зацьмення Месяца».

 

 

---------------------------------------------------------------------------------------------------

17

Караткевіч, У. С. Быў. Ёсць. Буду : кніга паэзіі / У. С. Караткевіч; прадмова Р. Барадуліна. – 3-е выданне. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2000. – 157 с. : іл.

Гэта кніга паэзіі Уладзіміра Караткевіча (1930–1984), якую ён сам падрыхтаваў да друку, але пабачыць ужо не паспеў, адразу стала бібліяграфічнай рэдкасцю. Слова аднаго з самых любімых беларускіх пісьменнікаў адгукаецца ў сэрцах чытачоў рознага ўзросту. Таму і выходзіць у свет паўторнае выданне гэтай кнігі.

 

 

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

18

Караткевіч, У. С. Вока тайфуна : апавяданпі і аповесці / У. С. Караткевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. – 352 с.

Новую кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» – аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха».

 

 

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

19Караткевіч, У. С. 3 вякоў мінулых : апавяданні, аповесці / У. С. Караткевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. – 440 с. : іл. – (Бібліятэка беларускай прозы).

Кніга «3 вякоў мінулых» Уладзіміра Караткевіча змяшчае надрукаваныя раней – часам досыць даўно – гістарычныя творы пісьменніка.

Гэта старонкі гісторыі беларускага народа, дзеянні нашых продкаў, іх мужнасць у барацьбе супраць прыгнятальнікаў, іх вера ў святую свабоду, іх высакароднасць і духоўная прыгажосць.

Край і людзі – вось фон, на якім адбываецца дзеянне гэтых вострасюжэтных твораў.

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

20

Караткевіч, У. С. Зямля пад белымі крыламі : нарыс. Дзікае паляванне караля Стаха : аповесць / У. С. Караткевіч ; мастак А. У. Басалыга. – Мінск : Юнацтва, 1995. – 368 с. : партрэт. – (Школьная бібліятэка).

У гэтай кнізе ідзе размова пра прыроду роднага краю, фауну і флору, фальклор і этнаграфію, пра далёкае і блізкае мінулае. Гэтыя творы У. Караткевіча пра любоў да Айчыны.

 

 

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

21

Караткевіч, У. С. Каласы пад сярпом тваім : раман / У. С. Караткевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. – 702 с.

Кастусь Каліноўскі і трагічнае паўстанне 1863 года прыцягнулі ўвагу Караткевіча-празаіка. Пры ўсёй спрэчнасці аўтарскіх трактовак і палажэнняў такой шырыні ахопу вызначанай гістарычнай эпохі яшчэ не было ў беларускай прозе.

 

 

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

22

Караткевіч, У. С. На Беларусі Бог жыве… : вершы, паэмы / У. С. Караткевіч; укладанне В. Шніпа. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 254 с. – (Беларуская паэзія XX стагоддзя).

У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа Уладзіміра Караткевіча (1930–1984) увайшлі паэтычныя творы, якія даўно сталі класікай беларускай літаратуры. Яны вызначаюцца рамантычнай узнёсласцю і грамадзянскай страснасцю, нечаканай вобразнасцю і глыбінёй зместу.

 

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

23

Караткевіч, У. С. Нельга забыць: раман амаль што сентыментальны / У. С. Караткевіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1982. – 335 с. :іл.

Раман прысвечаны жыццю творчай інтэлігенцыі. Аўтар падае сучасныя падзеі на гістарычным фоне. Праўнук беларуса Усяслава Грынкевіча, удзельніка паўстання 1863 года, сустрэў Ірыну Гораву, праўнучку рускага афіцэра Юрыя Горава, і пакахаў яе.

Раман «Нельга забыць» вядомы таксама і пад назваю «Леаніды не вернуцца да Зямлі».

 

---------------------------------------------------------------------------------------------------

24Караткевіч, У. С. Чазенія : апавяданні і аповесць / У. С. Караткевіч; прадмова Д. Бугаёва. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 398 с. – (Бібліятэка школьніка).

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі аповесць «Чазенія», апавяданні «Паром набурнайрацэ», «Сіняя-сіняя...», «Кніганошы» і інш. Творы прасякнуты любоўю да прыроды і гісторыі роднай Беларусі, у іх апяваецца хараство і духоўная прыгажосць чалавека.

У аповесці «Чазенія» пісьменнік услаўляе духоўныя каштоўнасці – сяброўства, каханне, вернасць, а таксама апавядае пра нялёгкі маральны выбар закаханых людзей.

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

25Караткевіч, У. С. Чорны замак Альшанскі : раман, аповесць / У. С. Караткевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. – 359 с. : іл.

На працягу многіх гадоў У. Караткевіч даследуе ў разнастайных пластах гісторыі народнага жыцця вытокі гераічнага.

У новым гістарычным рамане-дэтэктыве «Чорны замак Альшанскі» пісьменнік уваскрашае падзеі, якія адбываюцца ў далёкім мінулым. Гэтыя падзеі гістарычна і сюжэтна звязаны з сучаснасцю.

Героі аповесці «Зброя» едуць у Маскву купляць зброю для паўстанцаў, сустракаюцца з сябрамі і ворагамі. Аповесць напісана ў вострасюжэтнай форме.

 

«Талент чалавечнасці і дабрыні»

 

2

Колас, Г.Аўтографы Андрэя Макаёнка / Г. Колас. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. – 285 с.

Публікацыі Георгія Коласа вызначаюцца ўменнем паднімаць вострыя праблемы жыцця і літаратуры. Ён піша вобразна, ярка, часта нават парадаксальна. Гэтыя якасці даследчыцкага таленту добра дапасаваліся да асэнсавання жыцця і творчасці Андрэя Макаёнка. Адным з самых блізкіх яго сяброў быў аўтар гэтай кнігі. Яна напісана жыва, дынамічна, уяўляе сабой няспынны дыялог з драматургам і яго творчасцю, што актыўна раскалыхвала твань застойнага часу.

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

3

 

Усікаў, Я. Андрэй Макаёнак : Нарыс жыцця і творчасці / Я. Усікаў. – Мінск : Народная асвета, 1984. – 136 с. : іл. – (Народныя пісьменнікі БССР).

У кнізе даследуецца творчасць народнага пісьменніка БССР Андрэя Макаёнка. Раскрыты яго самабытны талент, наватарскія пошукі і камедыяграфічнае майстэрства, ідэйны змест і праблематыка твораў, адметнасць стылю і мовы, роля ў развіцці беларускай драматургіі.

 

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

4

 

Макаенак Андрэй Ягоравіч // Беларуская энцыклапедыя : У 18 Т. Т. 9 : Кулібін – Малаіта / рэдакцыйная калегія Г.П.Пашкоў (галоўны рэдактар) [ і інш.]; Беларуская Энцыклапедыя. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1999. – С. 526 : фота

 

 

 

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

5

 

Макаенак Андрэй // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : У 6 Т. Т. 4 : Лазарук – Перкін / Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук рэспублікі Беларусь ; пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1994. – С. 167 – 175 : фота

 

 

 

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

6

 

Макаенок Андрей Егорович// Республика Беларусь : энциклопедия : В 6 Т. Т. 4 : Картография – Миноговые / редакционная коллегия Г. П. Пашков (главный редактор) [и др.]. – Минск: Белорусская Энциклопедия, 2007. – С. 615–616: фото

 

 

 

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

7

 

Макаенак Андрэй Ягоравіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: У 2 Т. Т.2 : Л – Я / пад агульнай рэдакцыяй А. В. Сабалеўскага; рэдакцыйная калегія Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. – С. 65 –66: фота

 

 

 

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

8

Макаёнок, А. Избранное / А. Макаенак. – Москва: Искусство, 1984. – 535 с.: портрет

В сборник драматических произведений известного белорусского писателя вошли пьесы, получившие широкую популярность. Это сатирические комедии «Извините, пожалуйста!», «Левониха на орбите», «Таблетку под язык», трагикомедии «Затюканный апостол», и «Трибунал», лирическая комедия «Верочка» и др. Посвященные злободневным проблемам современности, остро бичующие пороки, еще встречающиеся в наши дни, пьесы призывают к общественному и моральному совершенствованию. Они очень сценичны, написаны живым, образным языком.

Представят интерес и для театров и для зрителей.

----------------------------------------------------------------------------------------------------

 9

Макаенак, А. Выбачайце, калі ласка! / А. Макаенак. – Мінск: Дзяржаўнае выдаветства БССР; Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1954. – 100 с.

 

 

 

 

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

10

Макаёнак, А. Я. Зацюканы апостал: п’есы /
А. Макаёнак. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 303 с. – (Школьная бібліятэка).

Творчасць народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка (1920–1982) – адна з самых яркіх старонак у беларускай драматургіі. Актыўная грамадзянская пазіцыя, ваяўнічая непрымірымасць да адмоўных жыццёвых з’яў, вострасюжэтнасць, дынамізм, па-народнаму сакавіты гумар – усё гэта характэрна для твораў драматурга.

У кнігу ўвайшлі п’есы «Выбачайце, калі ласка», «Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Кашмар» («Святая прастата»), «Пагарэльцы».

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

11

 

Макаёнак, А. Кашмар: Небяспечная камедыя: – Мінск: «Мастацкая літаратура», 1979. – 64 с. : іл.

П’еса гэтая мае ўжо багатае сцэнічнае жыццё, з поспехам ставілася ў многіх тэатрах краіны пад назвай «Святая прастата». Верны сваёй традыцыі, драматург у п’есе ставіць вострыя жыццёвыя праблемы. Форма п’есы, як заўсёды ў Макаёнка, яркая, відовішчная. I мяккі гумар, і вострая сатыра, і гратэск знайшлі тут сабе месца, увайшоўшы арганічна ў гэту «небяспечную», як кажа аўтар, камедыю.

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

12

 

Верціхоўская, М. І. Вывучэнне творчасці Андрэя Макаенка / М. І. Верціхоўская // Беларуская мова і літаратура. – 2009. – № 4. – С. 3–20

 

 

«Геній свайго часу»

4Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 г. у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сямігодкі вучыўся ў сярэдняй школе № 1 у Хойніках, якую скончыў у 1938 г. Працаваў загадчыкам аддзела піянераў у Хойніцкім райкоме камсамола.

У 1939 г. паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. З першага курса быў прызваны ў Чырвоную Армію, служыў у 289-м палку 192-й горна-артылерыйскай дывізіі.

Летам 1940 г. удзельнічаў у ваенным паходзе ў Паўночную Букавіну і Бесарабію. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце – пад Уманню, Нікалаевам, Сінелькавым, Лазавой, Растовам-на-Доне. У снежні 1941 г. быў паранены.

У лютым-маі 1942 г. займаўся на курсах палітсаставу Паўднёвага фронту (г. Каменск), пасля якіх працаваў літсупрацоўнікам газеты 51-й стралковай дывізіі «Красноармейская правда». 20 чэрвеня 1942 года пад Растовам быў цяжка паранены. Лячыўся ў шпіталях Растова, Есентукоў, Тбілісі. Потым жыў у Бугуруслане, выкладаў ваенную падрыхтоўку і завочна вучыўся ў Малдаўскім педагагічным інстытуце.

У 1943 г. пераехаў на станцыю Сходня ў Падмаскоўі, дзе аднавіў працу Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1943–1944 гг. выкладаў ваенную справу ў БДУ. У 1944 г. разам з універсітэтам пераехаў у Мінск. Адначасова завочна вучыўся на філалагічным факультэце БДУ, які закончыў ў 1945 г. У 1945–1948 гг. вучыўся ў аспірантуры пры БДУ. З мая 1945 г. па студзень 1947 г. адначасова працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя». У 1948–1950 гг. – старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры БДУ.

5Са жніўня 1950 г. па верасень 1951 г. працаваў у апараце ЦК КП(б)Б. З 1966 г. – сакратар, у 1971–1974 гг. – намеснік старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Быў старшынёй праўлення Беларускага аддзялення таварыства «СССР – Францыя», старшынёй Беларускага камітэта абароны міру, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967–1976), членам Сусветнага Савета Міру (1970).

Памёр 9 жніўня 1976 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

У 1939 г. надрукаваны першы верш «Радзіме» ў газеце «Чырвоная змена». Першае выступленне ў друку як празаіка адносіцца да 1943 г. Газета «Бугурусланская правда» апублікавала апавяданне на рускай мове «Последняя операция».

25 лістапада 1944 г. газета «Звязда» надрукавала апавяданне на беларускай мове «Сустрэча ў шпіталі». Выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў «У завіруху» (1946), «Гарачы жнівень» (1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (1961), «Белыя вішні і яблыні» (1976).

6Аўтар рамана «Мінскі напрамак» (1947–1952), у якім паказаў вызваленне Беларусі воінамі Савецкай Арміі і партызанамі у красавіку-ліпене 1944 года. Стварыў цыкл раманаў «Палеская хроніка»: «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1976).

Аўтар п’есы «Пакуль вы маладыя» (1956), «Дні нашага нараджэння» (1958), аднаактоўка «Хто прыйшоў уночы» (1959).

Выйшла кніга літаратурна-крытычных артыкулаў, эсэ, інтэрв’ю і публіцыстыкі «Жыццёвыя клопаты» (1975). Дзённікі і запісы ваенных гадоў склалі «Першую кнігу» (1977).

7У 1965 г. па раманах «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» беларускім тэлебачаннем створаны трохсерыйны спектакль. Беларускім тэатрам імя Янкі Купалы пастаўлены спектакль «Людзі на балоце» (1966), Гомельскім абласным тэатрам – «Подых навальніцы» (1977), «Страсці эпохі» (паводле рамана «Завеі, снежань», 1989). У 1978 г. спектакль «Подых навальніцы» пастаўлены Тэатрам юнага гледача. Радыёопера «Барвовы золак» напісана паводле раманаў «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» (1978). У 1979 г. пастаўлены тэлеспектакль «Завеі, снежань…» (1979). Створана экранізацыя «Палескай хронікі»: мастацкія фільмы «Людзі на балоце» (1981) і «Подых навальніцы» (1982). У 2012 г. спектакль «Людзі на балоце» пастаўлены на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Іван Мележ узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, Знакам Пашаны, медалямі.

Імем Івана Мележа названы Мазырскі драматычны тэатр, вуліцы ў Мінску, Гомелі, Хойніках, Лельчыцах, гарадская бібліятэка № 2 ў Гомелі, Глінішчанская сярэдняя школа Хойніцкага раёна,

89У Мінску на доме № 7 па вуліцы Янкі Купалы, у якім жыў народны пісьменнік, усталявана мемарыяльная дошка, у вёсцы Глінішча створаны літаратурны музей і ўсталяваны бюст
І. Мележа, у 2010 г. у Хойніках адкрыта скульптурная кампазіцыя «Людзі на балоце».

 

 

 

10

 

Бугаёў, Д. Вернасць прызванню: творчая індывідуальнасць Івана Мележа / Д. Бугаёў. – Мінск: «Мастацкая літаратура», 1977. – 240 с.

 

У кнізе даследуецца жыццёвы і творчы шлях народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.

 

 

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------------

11

 

Гніламёдаў, У. Іван Мележ: нарыс жыцця і творчасці / У. Гніламёдаў. – Мінск : Народная асвета, 1984. – 128 с.: іл. – (Народныя пісьменнікі БССР).

 

Аўтар знаёміць чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка БССР Івана Паўлавіча Мележа, аналізуе найбольш значныя творы, раскрывае своеасаблівасць яго таленту, вытокі творчасці.

 

 

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------------

12

 

 

Кулешов, Ф. И. Иван Мележ: очерк творчества / Ф. И. Кулешов. – Москва: Советский писатель, 1971. –192 с.

 

Жизни и творчеству Ивана Мележа посвящена эта книга.

 

 

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------------

13

 

Кулешов, Ф. И. Подвиг художника: литературный путь И. Мележа / Ф. И. Кулешов. – Издание второе дополненное и переработанное. – Минск : Издательство БГУ имени В. И. Ленина, 1982. – 224 с.

Книга представляет собой дополненное и расширенное издание монографии, в которой дан целостный очерк жизни и литературно-художественного творчества лауреата Ленинской премии, народного писателя БССР Ивана Павловича Мележа.

Рассчитана на специалистов-филологов, учителей, всех тех, кто интересуется белорусской литературой и творчеством писателя.

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------------

14Ляшук, В. Я. Вывучэнне творчасці пісьменніка: Іван Мележ у школе: дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў / В. Я. Ляшук. – Мінск: «Аверсэв», 2002. – 191 с.

У кнізе змешчаны метадычныя парады па вывучэнні апавядання «У гарах дажджы», манаграфічнай тэмы, прысвечанай гэтаму пісьменніку, якая ўключае біяграфію і раман «Людзі на балоце».

У дапаможніку даецца сістэма ўрокаў па творы і тэме, апісваюцца творы па дзвюх праграмах, па якіх працуюць сучасныя школы. Настаўнікам і студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ краіны прапануецца асобасна-арыентаваная методыка правядзення ўрокаў. Творы I. Мележа перачытаны акцэнтавана на іх агульначалавечы змест і на выяўленне аўтарскай пазіцыі.

Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам.

-----------------------------------------------------------------------------------------------------

15

 

Сказ пра Івана Мележа = Сказ об Иване Мележе / аўтар-складальнік А. М. Адамовіч. – Мінск : Беларусь, 1984. – 64 с. : фота.

 

У кнізе прадстаўлена біяграфія Івана Мележа на рускай і беларускай мовах, змешчаны фотаздымкі з архіва пісьменніка.

 

 

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------------

16Смыкоўская, В. I. Творчая канцэпцыя пісьменніка : Задума і яе мастацкае ўвасабленне ў «Палескай хроніцы» I. Мележа / В. І. Смыкоўская. – Мінск : Выдаведства БДУ імя У. І. Леніна, 1976. – 112 с.

Кніга прысвечана вывучэнню творчай канцэпцыі I. Мележа ў дылогіі «Палеская хроніка». Аўтар уводзіць чытача ў складаны свет мележаўскіх ідэй і вобразаў, у творчую лабараторыю пісьменніка, аналізуе асаблівасці мастацкай структуры рамана, вызначае непаўторнасць і арыгінальнасць мыслення празаіка.

У манаграфіі выкарыстаны багатыя архіўныя матэрыялы, супастаўлены накіды і варыянты, рукапісная, часопісная і кніжная рэдакцыі «Палескай хронікі», прасочана ўзаемасувязь эстэтычных поглядаў I. Мележа і яго творчай практыкі.

Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, філолагаў.

-----------------------------------------------------------------------------------------------------

17

 

Успаміны пра Івана Мележа / складальнік Л. Я. Пятрова-Мележ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. – 415 с. : іл.

 

Гэтую кнігу склалі ўспаміны тых, хто блізка ведаў народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Ленінскай прэміі І. Мележа. 3 яе паўстае ў жывым абліччы чалавек вялікага таленту і мужнасці, высокага грамадзянскага сумлення і выключнай чалавечай абаяльнасці.

 

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------------

18

 

Мележ, I. Жыццёвыя клопаты : артыкулы, эсэ, інтэрв’ю / І. Мележ. – Мінск : «Мастацкая літарвтура», 1975. – 608 с. : іл.

У кнізе сабраны артыкулы і выступленні народнага пісьменніка Беларусі за 25 год (1948–1974) творчай дзейнасці. Гэта і нарысы, і публіцыстычныя выступленні, і артыкулы пра сучасную беларускую літаратуру.

 

 

 

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------------

19

Мележ, I. Збор твораў у дзесяці тамах. Том 1 : Апавяданні, аповесці / І. Мележ ; рэдактар тома У. В. Гніламёдаў ; падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі К. В. Піліповіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. – 448 с. : іл.

Літаратурная спадчьна лаўрэата Ленінскай прэміі, народнага пісьменніка Беларусі І. П. Мележа (1921–1976) стала нашым нацыянальным гонарам. Гэты дзесяцітомны збор яго твораў уключае ў сябе ўсё лепшае, што створана пісьменнікам.

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------------

19

 

Мележ, I. Збор твораў у дзесяці тамах. Том 2 : Нарысы, п’есы / І. Мележ ; рэдактар тома С. С. Лаўшук ; падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі Т. М. Жук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 310 с. : іл.

 

 

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------------

19

 

Мележ, I. Збор твораў у дзесяці тамах. Том 3 : Мінскі напрамак : раман у трох кнігах. Кніга першая : Хмары на світанні / І. Мележ ; рэдактар тома С. А. Андраюк ; падрыхтоўка тэксту і гісторыка-літэратурны каментарый Л. М. Мазанік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 416 с. : іл.

 

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------------

19

 

Мележ, I. Збор твораў у дзесяці тамах. Том 4 : Мінскі напрамак : раман у трох кнігах. Кніга другая : Мінск за небакраем. Кніга трэцяя : Будучыня з намі / І. Мележ ; рэдактар тома С. А. Андраюк ; падрыхтоўка тэксту і каментарый А. Д. Атаевай і Э. А. Золавай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 560 с. : іл.

 

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------------

19

 

Мележ, I. Збор твораў у дзесяці тамах. Том 5 : Людзі на балоце : раман з «Палескай хронікі»/ І. Мележ ; рэдактар тома Ю. С. Пшыркоў ; падрыхтоўка тэксту і каментарыі К. В. Піліповіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 416 с. : іл.

У пяты том уваходзіць раман “Людзі на балоце” – першая частка “Палескай хронікі”, за якую пісьменнік быў удастоены Ленінскай прэміі.

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------------

19

 

Мележ, I. Збор твораў у дзесяці тамах. Том 6 : Подых навальніцы : раман з «Палескай хронікі» / І. Мележ ; рэдактар тома М. І. Мушынскі ; падрыхтоўка тэксту і каментарыі Т. Р. Строевай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. – 576 с. : іл.

 

 

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------------

19

 

Мележ, I. Збор твораў у дзесяці тамах. Том 7 : Завеі, Снежань : раман з «Палескай хронікі»/ І. Мележ ; рэдактар тома А. М. Адамовіч ; падрыхтоўка тэксту і каментарыі Т. М. Дасаевай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. – 560 с. : іл.

Змест сёмага тома збору твораў І. Мележа складае раман «Завеі, снежань», а таксама накіды, планы, няскончаныя раздзелы гэтага рамана, асобныя накіды і сцэны да «Палескай хронікі», нататкі з запісных кніжак І. П. Мележа за 1957–1970 гадоў.

-------------------------------------------------------------------------------------------------

19

Мележ, I. Збор твораў у дзесяці тамах. Том 8 : Жыццёвыя клопаты : артыкулы, эсэ, інтэрв’ю/ І. Мележ ; рэдактар тома А. С. Яскевіч ; падрыхтоўка тэксту і каментарыі Э. А. Золавай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. – 688 с. : іл.

Змест восьмага тома збору твораў І. Мележа склала яго кніга «Жыццёвыя клопаты». Творы гэтыя, як зазначаў аўтар, становяцца своеасаблівым дзённікам і пэўным чынам справаздачай пісьменніка перад чытачамі.

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------------

19Мележ, I. Збор твораў у дзесяці тамах. Том 9 : Першая кніга. Дзённікі, запісныя кніжкі. Накіды, слоўнік, пагаворкі, асобныя выразы. Аўтабіяграфічныя запіскі. Крытыка, публіцыстыка 1946–1976 / І. Мележ ; рэдактар тома М. А. Тычына ; падрыхтоўка тэксту і каментарыі К. В. Піліповіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 544 с. : іл.

Змест дзевятага тома склалі «Першая кніга», дзённікі, запісныя кніжкі, накіды, слоўнік, пагаворкі, асобныя выразы, аўтабіяграфічныя запіскі «У пачатку вайны», крытычныя і публіцыстычныя выступленні 1946–1976 гадоў, каментарыі да тома.

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------------

19Мележ, I. Збор твораў у дзесяці тамах. Том 10 : Эпісталярная спадчына (1945–1976). Летапіс жыцця і творчасці / І. Мележ ; рэдактар тома А. П. Матрунёнак ; збор эпісталярнай спадчыны, падрыхтоўка тэкстаў і каментарыяў, летапісу жыцця і творчасці, паказальнікаў Л. М. Мазанік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. – 496 с. : іл.

Змест дзесятага тома збору твораў І. Мележа складае эпісталярная спадчына пісьменніка, а таксама паказальнікі адрасатаў, твораў і творчых задум, імёнаў, летапіс жыцця і творчасці.

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------------

20

 

Мележ, I. Выбраныя творы / І. Мележ ; укладанне, прадмова і каментарыі С. Андраюка. – Мінск : «Беллітфонд», 2001. – 576 с. – («Беларускі кнігазбор» : мастацкая літаратура).

У аднатомнік народнага пісьменніка Беларусі І. Мележа ўключаны выдатнейшы раман «Людзі на балоце», першы з цыклу «Палеская хроніка», лепшыя апавяданні, старонкі з «Дзённіка» і з «Запісных кніжак», а таксама шэраг літаратурна-публіцыстычных артыкулаў і лістоў, у якіх найбольш дакладна выяўлена эстэтычная пазіцыя пісьменніка.

 

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------------

21

 

Мележ, І. Блізкае і далёкае / І. Мележ. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР ; рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1954. – 216 с.

У зборнік І. Шамякіна увайшлі такія творы як : «У завіруху», «Ноччу», «Пабыўка сержанта», «Гарачы жнівень» і іншыя.

 

 

 

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------------

22

 

Мележ, І. Дні нараджэння. Хто прыйшоў уночы : п’есы / І. Мележ. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР ; рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1959. – 104 с.

У кнігу І. Мележа увайшлі п’есы на ваенную тэтатыку.

 

 

 

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------------

23

 

 

Мележ, I. Завеі, снежань : раман / І. Мележ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. – 240 с. : іл. – (Бібліятэка беларускай класікі).

«3авеі, снежань» – трэці раман з «Палескай хронікі» Івана Мележа.

 

 

 

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------------

24

 

 

Мележ, I. Людзі на балоце : раман з «Палескай хронікі» / І. Мележ ; прадмова Г. Шупенькі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1999. – 399 с. – (Школьная бібліятэка).

Раман «Людзі на балоце» І. П. Мележа (1921–1976) – першая частка «Палескай хронікі» – адна з вяршынь беларускай літаратуры.

 

 

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

25

 

Мележ, I. Мінскі напрамак : раман у трох кнігах. Кніга першая : Хмары на світанні / І. Мележ. – Мінск : «Мастацкая літаратура», 1974. – 392 с. : іл. – (Беларускі раман).

«Хмары на світанні» – першая кніга рамана «Мінскі напрамак» лаўрэата Ленінскай прэміі, народнага пісьменніка БССР I. Мележа. Аўтар, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, выкарыстаўшы асабістыя ўспаміны і ўспаміны многіх удзельнікаў баёў, вывучыўшы гістарычныя матэрыялы, з вялікім майстэрствам і глыбінёю расказвае аб падзеях 1944 года, якія папярэднічалі вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------------

 26

Мележ, I. Мінскі напрамак : раман у трох кнігах. Кніга другая : Мінск за небакраем». Кніга трэцяя : Будучыня з намі / І. Мележ. – Мінск : «Мастацкая літаратура», 1974. – 512 с. : іл. – (Беларускі раман).

 

«Мінск за небакраем» і «Будучыня з намі» – другая і трэцяя кнігі рамана «Мінскі напрамак». Падзеі, апісаныя ў гэтых кнігах, ахопліваюць час, калі воіны Савецкай Арміі і беларускія партызаны, праяўляючы незвычайны масавы гераізм, мужнасць, разграмілі летам 1944 года нямецка-фашысцкія войскі і канчаткова вызвалілі родную Беларусь.

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

27

 

Мележ, I. Подых навальніцы : раман з «Палескай хронікі» / Іван Мележ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 479 с. – (Беларуская проза XX стагоддзя).

«Подых навальніцы» – другі раман з цыкла «Палеская хроніка» народнага пісьменніка Беларусі І. Мележа.

 

 

 

 

-----------------------------------------------------------------------------------------------------

28

 

Мележ, И. Товарищи : рассказы / И. Мележ ; авторизированный перевод с белорусского С. Григорьевой. – Москва : Советский писатель, 1951. – 200 с.

В сборник И. Мележа вошли рассказы «Горячий август», «Товарищи», «Незнакомый папа» и другие, разных лет написания.

 

 

 

 

----------------------------------------------------------------------------------------------------

29

 

Мележ, І. Што ён за чалавек : апавяданні. Аповесці. Нарысы/ І. Мележ. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР ; рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1961. – 480 с.

У зборнік аўтара увайшлі апавяданні : «Сустрэча» і «Апошняя аперацыя», якія І. Мележ напісаў далёка ад роднай зямлі, у ваенным Тбілісі.

 

«Чалавек гэта цэлы свет»

«Чалавек гэта цэлы свет»

1Кyзьмa Чopны (caпpaўднae iмя Рaмaнoўcкi Мiкaлaй Кapлaвiч) нapaдзiўcя 24 чэpвeня 1900 г. y мaёнткy Бopкi Слyцкaгa пaвeтa (цяпep Кoпыльcкi paён Мiнcкaй вoблacцi) ycялянcкaй cям’i.    

Пacля зaкaнчэння Цiмкaвiцкaй нapoднaй нaвyчaльнi тpынaццaцiгaдoвы пaдлeтaк вымyшaны быў дaпaмaгaць cям’i: пpaцaвaў нa гacпaдapцы, paзaм з бaцькaм Кapлaм нaймaўcя цecлeм дa зeмлякoў.

У xлoпцa былo вялiкae жaдaннe вyчыццa дaлeй, гэтae жaдaннe пaдтpымлiвaлi блiзкiя людзi, acaблiвa мaцi, Глiкepыя. У 1916 г. Мiкaлaй пacтyпiў y Няcвiжcкyю нacтaўнiцкyю ceмiнapыю, cкoнчыць якyю ямy нe ўдaлocя: y 1919 г. ceмiнapыя былa зaчынeнa пoльcкiмi ўлaдaмi. Пpaцa нacтaўнiкa нe зaxaпiлa мaлaдoгa Рaмaнoўcкaгa – ён жыў iншым, xaцeў пicaць і пpaцягвaць вyчoбy. У 1923 г. Мiкaлaй cтaў cтyдэнтaм Бeларуcкaгa дзяpжaўнaгa ўнiверсітэтa.

У гэтым жa гoдзe гaзeтa “Сaвeцкaя Бeларуcь” нaдpyкaвaлa ягo пepшыя aпaвядaннi, пaдпicaныя пceўдaнiмaм Кyзьмa Чopны. Пepaбpaўшыcя ў Мeнcк, пicьмeннiк пpымaў caмы дзeйcны ўдзeл y лiтapaтypным жыццi: cтaў cябpaм aб’яднaння “Мaлaдняк” (1923 – 1926), aдным з apгaнiзaтapaў i кipaўнiкoў “Узвышшa” (1926 – 1931), шмaт дpyкaвaўcя. Адpaзy двa збopнiкi пpoзы – “Апaвядaннi” i “Сpэбpa жыцця” – з’явiлicя ў 1925 г., тpы нacтyпныя – “Пa дapoзe”, “Пaчyццi”, “Хвoi гaвopaць” – y 1926 г. Хyткa пpaзaiк звяpнyўcя дa вялiкaй эпiчнaй фopмы.

У 1927 г. быў aпyблiкaвaны ягo пepшы paмaн “Сяcтpa”, y 1928 – “Зямля”. Апoвecцi: “Лявoн Бyшмap” (1929), “Bяcнa” (1930), нeзaкoнчaныя твopы “Beцepi пыл” (1927 – 1929), “Ідзi, iдзi” (1930), збopнiкiaпaвядaнняў “Bepacнёвыя нoчы” (1929), “Нянaвicць”, “Бypы” (aбoдвa 1930) cвeдчылi нe тoлькi пpa выключнyю пpaцaвiтacць мaлaдoгa твopцы, ai пpa пepaпoўнeнacць ягoiдэямi, тэмaмi, вoбpaзaмi, штo пpaciлicя нa пaпepy.    

Дa пaчaткy 1930 г. y Кyзьмы Чopнaгa выcпeлa мaштaбнaя твopчaя зaдyмa – “пaкaзaць y мacтaцкix вoбpaзax гicтopыю бeлapycкaгa нapoдa... aд знiшчэння пaншчыны i дa нaшыx дзён”. Аднaк гpaмaдcкa-пaлiтычнaя aтмacфepa гэтaгa чacy былa мaлacпpыяльнaй для твopчacцi. Taтaлiтapнaя cicтэмa pacпaчaлa мэтaнaкipaвaнae вынiшчэннe ўcягo cвядoмaгa, дyxoўнaгa, тaлeнaвiтaгa. Tвopчaя aктыўнacць пicьмeннiкa пpыкмeтнa знiзiлacя, былi aпyблiкaвaны paмaны “Бaцькaўшчынa” (1931), “Tpэцяe пaкaлeннe” (1935), “Tpыццaць гoд” (1934), aпoвecць “Любa Лyк’янcкaя” (1937), збopнiк “Бpыгaдзipaвы aпaвядaннi” (1932).

У кacтpычнiкy 1938 г. К.Чopнaгa apыштaвaлi. Аднaк ямy ў пapaўнaннi з мнoгiмi ягo cябpaмi пa “Мaлaднякy” i “Узвышшы” пaшчacцiлa: пpaз вoceм мecяцaў ён aпынyўcя нa вoлi. Пepaжытae i ўбaчaнae ў тypмe, xвapoбы, штo aбвacтpылicя ў чac знaxoджaння зa кpaтaмi, нe змeншылi жaдaння пpaцaвaць. Tpы нoвыя paмaны, aб’ёмнae лiтapaтypaзнaўчae дacлeдaвaннe пaэмы Якyбa Кoлaca “Нoвaя зямля” згapэлi ў пepшыя днi вaйны. З нaпicaнaгa ў гэты чac зaxaвaлacя тoлькi п’eca “Іpынкa” (1940).

Дacтyдзeня 1942 г. К.Чopны быў cyпpaцoўнiкaм caтыpычнaй гaзeты “Рaздaвiм фaшыcцкyю гaдзiнy” i вaндpaвaў paзaм з pэдaкцыяй пa гapaдax СССР.

Жыццё ў Мacквe нe пpынecлa cтaбiльнacцi, янo былo цяжкiм як мaтэpыяльнa, тaк i мapaльнa. Нa кaвaлaк xлeбa пicьмeннiк зapaбляў пpaцaй y pэдaкцыi чacoпica “Бeлapycь”. “...Я, як чopнapaбoчы, пicaў i пiшy бecпepaпыннa пyблiцыcтычныя тэкcты бeз пoдпicy, яны дpyкyюццa, ycтaўляюццa ў тэкcты pэзaлюцый... А я xaджy cпpaцaвaны, xвopы i жывy ў кaтyxy”, – cкapдзiўcя Кyзьмa Чopны П.Пaнaмapэнкy, cтpaцiўшы нaдзeю штo-нeбyдзь змянiць. Сyпaкaeннe дaвaлa твopцy пpaцa нaд paмaнaмi “Bялiкi дзeнь” (1941 – 1944), “Пoшyкi бyдyчынi” (1943), “Млeчны Шляx” (1944).

Гэтыя вяpшынныя з’явы ў твopчacцi пicьмeннiкa дoўгiя гaды зacтaвaлicя ў pyкaпicax. У гaды Bялiкaй Айчыннaй вaйны выйшлi збopнiкi фeльeтoнaў “Кaт y бeлaй мaнiшцы” (1942) i aпaвядaнняў “Bялiкae cэpцa” (1945). У кaнцы вepacня 1944 г. К.Чopны вяpнyўcя ў Мeнcк. Аднaк ягo мapa пpa “цixi кyт i штoдзённae cпaкoйнae пicaннe” нecпpaўдзiлacя i нapaдзiмe. Апoшнi зaпicy “Дзённiкy”, зpoблeны 22 лicтaпaдa 1944 г., y дзeнь, кaлi пepacтaлa бiццa xвopae i зняciлeнae cэpцa пicьмeннiкa: “Я жывy як aпoшняe пaкiдзiшчa... Я гiнyi нe мaгy выкapыcтaць як тpэбa былocвoй тaлeнт. Сiлы мae тpaцяццai мapнyюццa бeз кapыcцi... Бoжa, нaпiшы зa мянe мae paмaны, xiбa тaк мaлiццa, цi штo!”

2

 

Булацкі, Р. В. Кузьма Чорны – публіцыст / Р. В. Булацкі, І. І. Сачанка. – Мінск : Выдавецтва БДУ ім. У. І. Леніна, 1972. – (Беларускія публіцысты).

Кузьма Чорны быў не толькі выдатным празаікам, але і таленавітым публіцыстам. Абапіраючыся на багаты фактычны матэрыял, аўтары кнігі расказваюць аб рознабаковай публіцыстычнай дзейнасці вядомага беларускага пісьменніка, аб яго актыўным супрацоўніцтве ў шматлікіх перыядычных выданнях у даваенны перыяд і ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Значнае месца адводзіцца малавывучанаму боку дзейнасці К. Чорнага – яго рабоце з рабселькорамі і маладымі літаратарамі.

 

 


3

 

Казека, Я. Кузьма Чорны : старонкі творчасці / Я. Казека. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 136 с.

У крытычных артыкулах разглядываюцца многія аспекты творчасці аднаго з выдатных беларускіх савецкіх пісьменнікаў. Напісаны гэтыя артыкулы ў розныя гады, з рознай нагоды, але ў іх ёсць адзінства аўтарскага погляду, адзінства ацэначных крытэрыяў. Кніга выдадзена да 80-годдзя з дня нараджэння Кузьмы Чорнага.

 

 

 


 4

Луфераў, М. П. Кузьма Чорны / М. П. Луфераў ; Таварыства па распаўсюджванню палітычных і навуковых ведаў Беларусскай ССР. – Мінск, 1960. – 31 с., [1] л. іл.

Кніга пра жыццёвы і творчы шлях выдомага беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага.

 

 

 

 

 


5

 

Кузьма Чорны : жыццё і творчасць : матэрыялы для выстаўкі ў школе / склад. І. Ф. Кудраўцаў; Навукова-даследчы інстытут педагогікі міністэрства асветы БССР. – 2-е выд., дап. – Мінск : Народная асвета, 1979. – 152 с. : іл.

Альбом уяўляе сабою ілюстраваны летапіс жыцця і творчасці Кузьмы Чорнага. У ім чытач знойдзе выказванні вядомых пісьменнікаў пра таленавітага празаіка, меркаванні самого Чорнага аб пытаннях літаратуры і мастацтва, урыўкі з яго твораў. Альбом можа быць выкарвстаны для выставак у школах, клубах, бібліятэках.

 

 


6

 

Тычына, М. А. Кузома Чорны : эвалюцыя мастацкага мыслення / М. А. Тычыла ; [навук. рэд. В. У. Іваныш]. – 2-е выд., выпр., і дап. – Мінск : Бел. Навука, 2004. – 168 с.

Упершыню выданне выйшла ў 1973 г. У працы даследуецца працэс напісання К. Чорным літаратурных твораў, пачынаючы з узнікнення іх агульнай задумы і да яе рэалізацыі. Аналізуюцца рукапісы і чарнавікі пісьменніка. Паказваецца цесная ўнутраная сувязь этапаў творчага працэсу, высвятляюцца прычыны змяненняў у тэксце, вызначаюцца найбольш характэрныя асаблівасці работы пісьменніка над раманамі 40-х гадоў ХХ ст.

 

 


 7

Чорны, К. Збор твораў : у 6 т. Т. 3 : Аповесць, раманы, апавяданні / К. Чорны. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 502 с., [4] л. іл.

Для творчасці класіка беларускай савецкай літаратуры характэрны шырыня замыслу, манументальнасць адлюстравання, шматвобразнасць характару і акалічнасцей, глыбокае пранікненне ў душу чалавека. Пра гэта і сведчаць творы, уключаныя ў трэці том Збору твораў. Гэта аповесць “Лявон Бушмар”, раманы “Ізді, ідзі”, “Бацькаўшчына”, “Трыццаць год”, апавяданні.

 

 

 


 8

Чорны, К. Збор твораў : у 6 т. Т. 2 : Апавяданні. Аповесці. Раманы / К. Чорны ; рэдкал. Я. Колас [і інш.]. – Дзяржаўнае выдавецтва БССР ; Рэдакцыя мастацкай літаратуры. – Мінск, 1954. – 589 с.

Дргуі том Збору твораў К. Чорнага ўключае аповесці “Лявон Бушмар”, “Вясна” Апавяданні, раманы.

 

 

 

 


9

 

Чорны, К. Збор твораў : у 8 т. Т. 3 : Раманы “Сястра” і “Зямля” / К. Чорны ; рэдкал. В. В. Барысенка [і інш]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1973. – 544 с. : іл.

Трэці том Збору твораў К. Чорнага складаюць раманы “Сястра” і “Зямля”.

 

 

 

 

 


10

 

Чорны, К. Выбранныя творы / [уклад. і прадм. М. Тычына ; камент. М. Тычына, Я. Янушкевіча]. – Мінск : “Беллітфонд”, 2000. – 608 с., [2] л. іл.

У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы – раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова Кузьмы Чорнага, крынічнай чысцінёй мовы роднай яму Случчыны. Гэта – 11-ты том «Беларускага кнігазбору».

 

 


11

 

Чорны, К. Бацькаўшчына. Трэцяе пакаленне : раманы / К. Чорны. – Мінск : Беларусь, 1970. – 440 с. : іл.

Раманы К. Чорнага “Бацькаўшчына” і “Трэцяе пакаленне” – каштоўны здабытак беларускай савецкай літаратуры. Яны расказваюць пра падзеі імперыялістычнай і грамадзянскай вайны, пра Вялікі Кастрычнік. Гэта своеасаблівы летапіс жыцця працоўнага чалавека, яго шляху з цемры і галечы ў новае жыццё, у новы, шчаслівы век.

 

 

 


12

 

Чорны, К. Лявон Бушмар : аповесць, апавяданні : для ст.шк. узросту / К. Чорны [прадм. М. Тычыны]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 198 с. – (Бібліятэка школьніка).

У кнігу выдатнага беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага (1900-1944) увайшлі аповесць “Лявон Бушмар” і апавяданні.

 

 

 

 


13

 

Чорны К. Вераснёвыя ночы : апавяданні, раман / К.Чорны [уклад. Т. Грамадчынка, А. Гурскай]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 429 с. – (Беларуская проза ХХ стагоддзя).

Кнігу класіка беларускай літаратуры, майстра прозы Кузьмы Чорнага (1900-1944) склалі выбраныя апавяданні розных гадоў і раман “Млечны Шлях”.

 

 

 

 


14

 

Чорный, К. Млечный путь : избранная проза / К. Чорны ; [сост. и предисл. А. А. Адамовича]. – Минск : Мастацкая літаратура, 1985. – 510 с.

В книгу «Млечный Путь» К. Чорного (1900-1944), классика белорусской советской литературы, вошли повесть «Лявон Бушмар», романы «Поиски будущего», «Млечный путь», рассказы. Разоблачая в своих произведениях разрушающую силу собственности и философски осмысливая антигуманную сущность фашизма, писатель раскрывает перед читателем сложный внутренний мир своих героев.

 

 


15

 

Чорны, К. Пошукі будучыні : раман, аповесці, апавяданні : для сярэд. і ст. шк. узросту / К. Чорны. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 421 с. – (Бібліятэка школьніка).

У кнігу класіка беларускай літаратуры, майстра прозы Кузьмы Чорнага (1900-1941) увайшлі раман “Пошукі будучыні”, аповесці “Лявон Бушмар” і “Насцечка”, а таксама выбраныя апавяданні розных гадоў.