flag

Belarus

god_kachestva2024-removebg-preview.png

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Да роднай мовы далучыся!

У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Родная мова – гэта не только сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і сродак выяўлення душы чалавека, знак яго прысутнасці на зямлі. Родная мова – гэта адвечны голас Радзімы.

23_02_23_05.jpg

 

23_02_23_06.jpg

21 лютага ва ўсім свеце святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы. І наш каледж не стаў выключеннем. З мэтай абуджэння цікавасці да роднай мовы, выхавання любові да беларускага слова, паглыблення гісторыі свайго народа ў бібліятэцы каледжа вучэбнага корпуса №2 адбылася інфармацыйная гадзіна «Які гэта цуд – мова мая родная».

Гасцямі і добрымі сябрамі былі хлопцы і дзяўчынкі музычнага аддзялення. Выкарыстоўваючы мультымедыйную прэзентацыю, навучэнцы пазнаёміліся бліжэй са сваёй роднай мовай, успомнілі гістарычны шлях нашай мовы, паразважалі, як мы шануем наш нацыянальны скарб – беларускую мову.

23_02_23_07.jpg

 

23_02_23_08.jpg

Падчас мерапрыемства навучэнцы з задавалененнем прымалі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне, праявілі цікавасць да роднай мовы, паказалі высокі ўзровень валодання беларускай мовай і яшчэ раз пераканаліся ў тым, якая наша мова багатая, самабытная, непаўторная.

Размаўлялі, гулялі, жартавалі. Час прайшоў непрыкметна. Усім было цікава. Чытайце і далучайцеся да роднага слова!

23_02_23_09.jpg

 

23_02_23_10.jpg