flag

Belarus

photo_1_2025-04-10_08-23-12.jpg

photo_1_2025-04-01_12-02-19.jpg

 

photo_1_2024-12-23_12-57-19.jpg

photo_1_2025-04-21_09-08-26.jpg

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Дзень роднай мовы

Цыклавая камісія філалагічных дысцыплін і дакументацыйнага забеспячэння кіравання правяла шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ў свеце 21 лютага. Мэты мерапрыемстваў – далучэнне да духоўных скарбаў беларускага народа, выхаванне пачуцця павагі да беларускай мовы, літаратуры, спадчыны роднай Беларусі.

У першую чаргу навучэнцам 1, 2 курсаў была прапанавана пазнавальная віктарына “Спадчына мая – мова мая…”. За адведзены час неабходна было адказаць на 28 пытанняў. Навучэнцы па-розным аднесліся да выканання задання: прадставілі як адназначныя адказы, так і поўныя, упрыгожаныя малюнкамі. Па паўнаце і правільнасці адказаў лепшай стала работа навучэнкі групы 2Б Сыч Марыны. Сярод груп найбольшую колькасць балаў набралі навучэнцы групы 1Б.

Была падрыхтавана і выстаўлена ў фае корпуса №3 літаратурна-творчая экспазіцыя ўдзельнікаў гуртка “Натхненне” “Беларуская мова ў сэрцы маім”, аформленая ў нацыянальных традыцыях. Штогод экспазіцыя дапаўняецца творамі новых членаў гуртка. Твары змяняюцца, але застаецца стаўленне да беларускай мовы. Прыемна ўсведамляць, што сучасная моладзь разумее важнасць захавання беларускай мовы, выкарыстання яе ў штодзённым ужытку.

 

1

 

У рамках пазнавальнай акцыі “Цытуй нашых” на ўваходах у вучэбныя аўдыторыі навучэнцы вывесілі выказванні аб роднай мове знакамітых беларускіх дзеячаў культуры і літаратуры. Навучэнцы і выкладчыкі мелі магчымасць далучыцца да разваг тых, хто нарадзіўся і жыў на нашай зямлі, дыхаў тым самым паветрам, быў часцінкай нашай гісторыі, а значыцца, і нас саміх. Кожная трапна і ёмка выказаная думка – наш супольны нематэрыяльны скарб, цагліна ў тым, што мы сёння называем беларускай культурай.

 

2

 

Таксама ў гэты дзень прайшлі інфармацыйныя хвілінкі, на якіх навучэнкамі групы 2І Цэхавай Наталляй і Цярэнцевай Дзіянай былі прадстаўлены звесткі аб гісторыі свята, агучаны радкі з верша П.Панчанкі. Яны сталі заклікам да захавання роднай мовы:

Слова кожнае і кожны сказ бацькоўскі

Змалку трэба моцна бараніць…

Па дарозе доўгай, бруднай, коўзкай

Мовы матчынай запомні карані…

 

3