flag

Belarus

photo_1_2025-04-10_08-23-12.jpg

photo_1_2025-04-01_12-02-19.jpg

 

photo_1_2024-12-23_12-57-19.jpg

photo_1_2025-04-21_09-08-26.jpg

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

«Мы пачынаем свой шлях…»

11.06.2018

Навучэнцы спецыяльнасці «Мастацтва эстрады (спевы)», сярод якіх ёсць лаўрэаты і дыпламанты прэстыжных міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў і конкурсаў, днямі здалі свой выпускны экзамен, прадставіўшы экзаменацыйнай камісіі адмысловую канцэртную праграму, што складалася з сучасных музычных кампазіцый айчынных і замежных аўтараў, песень мінулых гадоў, а таксама выбітных вакальных твораў, якія патрабавалі ад выканаўцаў як пэўнага ўзроўню валодання вакальнай тэхнікай, так і спеўнага майстэрства.

У склад экзаменацыйнай камісіі ўвайшлі выкладчык спецыяльных дысцыплін кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аляксандр Віктаравіч Кавалеў (старшыня камісіі), намеснік дырэктара па вытворчаму навучанню Вікторыя Віктараўна Ганчарова (намеснік старшыні камісіі), старшыня цыклавой камісіі эстрадных спеваў Іна Алегаўна Наумавец, выкладчыкі камісіі Мікалай Анатольевіч Сасуноў і Влада Вячаславаўна Шаламёнак.

Мяркуючы па рэакцыі гледачоў, практычная частка выніковага кваліфікацыйнага іспыту навучэнцамі-выпускнікамі паспяхова пройдзена і яны могуць упэўнена пачынаць свой шлях па дарозе самастойнай прафесійнай дзейнасці.