flag

Belarus

photo_1_2025-04-10_08-23-12.jpg

photo_1_2025-04-01_12-02-19.jpg

 

photo_1_2024-12-23_12-57-19.jpg

photo_1_2025-04-21_09-08-26.jpg

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Экзамен трымалі «харавікі»

14.06.2018

У каледжы працягваюцца дзяржаўныя іспыты. Днямі выпрабаванне на прафесійную здатнасць прайшлі навучэнцы спецыльнасці «Народная творчасць (харавая музыка)». Іх экзаменацыйная праграма складалася з дзвюх частак. Спачатку навучэнкі прадэманстравалі свае навыкі дырыжыравання хорам, выконваючы беларускія народныя песні ў апрацоўцы вядомых беларускіх фалькларыстаў і этнографаў, а потым паказалі стылізаваны народны абрад «Дажынкі».

Кваліфікацыйны экзамен прымалі старшы выкладчык кафедры музычнага выхавання і харэаграфіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова, старшыня камісіі Лазаркова Наталля Аляксееўна, намеснік дырэктара па вытворчаму навучанню каледжа мастацтваў Ганчарова Вікторыя Віктараўна (намеснік старшыні камісіі), старшыня цыклавой камісіі харавых дысцыплін Бельская Вольга Аляксандраўна, выкладчык камісіі Башарымаў Уладзімір Васільевіч, выкладчык цыклавой камісіі рэжысуры тэатралізаваных прадстаўленняў і святаў Каваленка Яніна Мечыславаўна.