flag

Belarus

photo_1_2025-04-10_08-23-12.jpg

photo_1_2025-04-01_12-02-19.jpg

 

photo_1_2024-12-23_12-57-19.jpg

photo_1_2025-04-21_09-08-26.jpg

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Жыццевыя страсці на тэатральнай сцэне

27.06.2018

Творчы паказ па дысцыпліне «Майстэрства акцёра і асновы рэжысуры» здзейснілі навучэнцы групы 3А-4 спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва». Яны паказалі ўрыўкі са спектакляў паводле твораў айчынных і замежных драматургаў – «Страсці па Аўдзею» (па п’есе наша земляка (нарадзіўся у в. Расна горацкага раёна) Уладзіміра Бутрамеева), «Сільвія» (рамантычная камедыя амерыканскага драматурга Альберта Генры), поўная паэтычных інтанацый і метафар п'еса-споведзь «Прызначана на злом» Тэннессі Уільямса, амерыканскага драматурга і празаіка, лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі. Завяршыла паказ п’еса расійскага драматурга і празаіка Тараса Дразда –«Гэта, дзяўчыны, вайна» – твор аб каханні, абавязку, лёсу і марах ва ўмовах вайны, які быў, дарэчы, прызнаны адным з лепшых узораў драматургіі аб вайне.

Кіраўнік паказу – выкладчык цыклавой камісіі тэатральных дысцыплін Ракіцкая Ангеліна Аляксандраўна.