flag

Belarus

god_kachestva2024-removebg-preview.png

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Конкурс чытальнікаў “Я хаце абавязаны прапіскаю…”

07.02.2019

Радок з верша народнага паэта БССР Аркадзя Куляшова “Я хаце абавязаны прапіскаю…” стаў назвай конкурсу чытальнікаў, прысвечанага 105-годдзю з дня нараджэння аўтара.

Мерапрыемства праводзілася ў межах Года малой радзімы з мэтай папулярызацыі творчасці А.Куляшова, выяўлення і падтрымкі таленавітых навучэнцаў, садзейнічання развіццю творчага патэнцыялу юнакоў і дзяўчат пры дапамозе мастацкага слова.

Прыняць удзел у конкурсе выказалі жаданне 16 навучэнцаў новага набору розных спецыяльнасцей каледжа мастацтваў. І гэта не выпадкова, бо асоба А.Куляшова займае выключнае месца ў культурнай прасторы нашай краіны.

7 лютага ва ўрачыстай аўдыторыі сабраліся шматлікія аматары паэзіі, выкладчыкі і навучэнцы каледжа. З прывітальным словам да ўдзельнікаў выступіла старшыня цыклавой камісіі агульнаадукацыйных дысцыплін, кіраўнік літаратурнага клуба “Я и ВСЕ” Кацярына Віктараўна Прохарава.

Конкурсную праграму адкрыла эфектная відэапрэзентацыя аб жыцці і творчасці А.Куляшова, якая стварыла адпаведную творчую атмасферу.

Пасля прадстаўлення паважанага журы пачалася конкурсная праграма. Выступленні 15 дзяўчат і 1 хлопца былі розныя па выразнасці, артыстызму і эмацыянальнай падачы паэтычных твораў, але аб’ядноўвала іх адно: вялікае захапленне паэзіяй і жаданне данесці да слухачоў непаўторны лірызм, глыбокую змястоўнасць куляшоўскага радка праз асаблівую манеру выканання.

Вылучыць пераможцаў сярод такіх шчырых выканаўцаў было цяжка, але журы з годнасцю справілася з гэтай задачай. Старшыня журы, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ірына Генадзьеўна Гулянкова,  у святочнай абстаноўцы павіншавала і ўзнагародзіла пераможцаў і намінантаў конкурсу. Сярод іх:

Кураедава Яўгенія 1“А” – I месца

Чычына Анастасія 1“А” – I месца

Задзярэй Эльвіра 1”А” – II месца

Ладысева Анастасія 1”А” – II месца

Баркоўская Ангеліна 2”Б” – III месца

Міхайлоўская Вера 1”Г” – III месца

Баранава Аліна 1”Г” – дыплом у намінацыі “Эмацыйнасць і выразнасць выступу”

Блізнец Тамара 1”А” – дыплом у намінацыі “Эмацыйнасць і выразнасць выступу”

Аўдзюшка Ганна 2”І” – дыплом у намінацыі “Арыгінальнасць выканання”

Філатаў Максім 1”А” – дыплом у намінацыі “Арыгінальнасць выканання”

Асаблівую ўдзячнасць арганізатары конкурсу выказалі навучэнцы гр. 1”А” Арышчанка Хрысціне за падрыхтоўку відэапрэзентацыі і выдатнае чытанне конкурснага верша.

Напрыканцы ўсе ўдзельнікі зрабілі агульны фотаздымак і з узнёслым настроем выказалі пажаданне працягнуць добрую традыцыю конкурсных мерапрыемстваў, прысвечаных беларускім аўтарам, майстрам паэтычнага слова высокага кшталту.

Спадзяемся на новую сустрэчу!