flag

Belarus

god_kachestva2024-removebg-preview.png

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Да святкавання 95-гадовага юбілею Васіля Уладзіміравіча Быкава!

05.12.2019

З 15.11.2019 па 27.11.2019 для навучэнцаў аддзялення бібліятэчнай справы і дакументазаўства праводзілася літаратурна-пазнавальная віктарына, прысвечаная юбілею выдатнага беларускага пісьменніка Васіля Быкава.

Пошук інфармацыі патрабаваў ад навучэнцаў звароту да самых розных крыніц. Пытанні тычыліся як жыццёвага шляху пісьменніка, так і яго творчасці. Найбольш цікавымі, але і самымі складанымі былі заданні на вызначэнне назваў твораў па ўрыўках. Да работ прад’яўляліся наступныя патрабаванні: правільнасць, паўната адказаў, арыгінальнасць прадстаўлення матэрыялаў. Сярод больш чым шасцідзесяці ўдзельнікаў вылучыліся наступныя: Шведава Анастасія, Круталевіч Анастасія, Малашкевіч Паліна, Брухавецкі Дзмітрый, Цвыр Юлія, Калупаева Аліна, Валчкова Віталіна, Піскун Таццяна, Пятрэнка Анастасія. На мерапрыемстве, якое прайшло 28.11.2019, навучэнцы мелі магчымасць даведацца правільныя адказы, параўнаць іх са сваімі. Акрамя апладысментаў, пераможцы атрымалі салодкія падарункі.

Практыка-арыентаваны праект

“З верай у чалавека”

28.11.2019 у чытальнай зале адбылася прэзентацыя практыка-арыентаванага праекта, прысвечанага жыццю і творчасці Васіля Быкава.

Пры падрыхтоўцы праекта ставілася мэта папулярызацыі творчасці В.Быкава, асэнсавання значнасці яго спадчыны. Былі ствараны ўмовы, пры якіх навучэнцы групы 2І самастойна здабывалі інфармацыю з розных крыніц, вучыліся карыстацца ведамі для рашэння пазнавальных і практычных задач,; набывалі камунікатыўныя ўменні, развівалі даследчыцкія ўменні.

Былі акрэслены тыя напрамкі дзейнасці, якія дапамаглі найбольш поўна прадставіць асобу і творчасць выдатнага аўтара, паказаць некаторыя формы арганізацыі бібліятэчнай работы. Таму асноўнай задачай праекта стала фарміраванне прафесійных кампетэнцый спецыялістаў бібліятэчнай справы.

Выкананне заданняў насіла цесную сувязь з інфармацыйнымі тэхналогіямі, бібліятэказнаўствам, бібліяграфіяй, беларускай мовай і культурай маўлення.

Удзельнікі праекта падрыхтавалі і прадставілі наступныя работы: электронную прэзентацыю “Жыццёвы і творчы шлях В.Быкава” (Цярляева Аксана, Беляеўская Дар’я), электронную выставу па творчасці пісьменніка (Карандашава Валерыя, Іванова Дзіяна), літаратурную кампазіцыю “Чытаем творы В.Быкава!”: урыўкі з аповесцяў “Пастка” (Гадлеўская Даніэла), “Дажыць да світання” (Лазарава Крысціна), “Знак бяды” (Гайдорава Анастасія), “Пакахай мяне, салдацік” (Селіванава Юлія).

12

14

11

13