flag

Belarus

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Iнфармацыйна-асветніцкая сустрэча “Удастоены быць беларусам”

У каледжы ўсталявалася добрая традыцыя: штогод лістападаўскім днём праводзіць творчую і разам з тым інфармацыйна-асветніцкую сустрэчу “Удастоены быць беларусам” з людзьмі, якія маюць пэўны жыццёвы вопыт і светапогляд. У навучэнцаў спецыяльнасці “Бібліятэчная справа” 11.11.2026 была выключная магчымасць пачуць грамадзянскую пазіцыю і даведацца, на чым трымаецца творчае натхненне літаратара Магілёўшчыны, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, кандыдата палітычных навук, прарэктара па вучэбнай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова, выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Ясева.

Падчас сустрэчы Уладзімір Віктаравіч стварыў атмасферу шчырасці і даверу. Ён звярнуў асаблівую ўвагу слухачоў на духоўна-маральных каштоўнасцях, важнасці захавання гістарычнай памяці, любові да роднай зямлі і павагі да культурных традыцый Беларусі. Падкрэсліў, што ў Беларусі многае робіцца для камфортнага жыцця і адукацыі грамадзян.

У Год беларускай жанчыны госць мерапрыемства засяродзіў увагу на тэме кахання і ролі жанчыны.

Падрыхтоўка да сустрэчы была асабліва адказная і насычаная. Да мерапрыемства выкладчыкам І.А.Лесюковай і бібліятэкарам С.М. Сліўкінай распрацавана персанальная бібліятэчная экспазіцыя “Натхнённыя любоўю да Радзімы” з усімі выданнямі літаратара.

Мерапрыемства арганізавана і праведзена выкладчыкам цыклавой камісіі “Бібліятэчная справа і дакументазнаўства” І.А.Лесюковай.