flag

Belarus

god_kachestva2024-removebg-preview.png

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Выстава «Ваенныя лёсы пісьменнікаў Магілёўшчыны»

08.05.2020

75 год аддзяляе нас ад пераможнага дня 9 мая 1945 года. Сёння як ніколі ажывае памяць людская, вяртаецца да часоў ваеннага ліхалецця, да герояў вайны, да іх сілы духа і волі, якія дапамаглі нашаму народу выстаяць у жудасным супрацьстаянні вераломнаму агрэсару.

Эстафета гэтай памяці перадаецца з пакалення ў пакаленне. На жаль, рэальных сведкаў тых падзей Вялікай Айчыннай вайны з кожным годам усё менш. Але данесці гістарычную праўду дапамагаюць творы беларускіх аўтараў, выпрабаваныя ў пякельным агні Вялікай Айчыннай вайны.

Своесаблівым пацвярджэннем гэтага з’яўляецца выстава “Ваенныя лёсы пісьменнікаў Магілёўшчыны” (праект Магілеўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна), якая размешчана на трэцім паверсе галоўнага корпуса нашага каледжа. Яна складзена з шаснаццаці творчых партрэтаў пісьменнікаў і паэтаў, уражэнцаў Магілёўскай вобласці: Адамовіча А.М., Аўрамчыка М.Я., Бурносава В.Е., Губарэвіча К.Л., Зарыцкага А.А., Новікава І.Р., Кірэенка К.Ц., Карпечанка В.В., Куляшова А.А., Прыходзька П.Ф., Пысіна А.В., Русецкага А.С., Скарынкіна І.Я., Хомчанка В.Ф., Чыгрынава І.Г., Шкірманкова Ф.У.

Адкрыццё выставы суправаджалася творчай прэзентацыяй удзельнікаў літаратурнага клуба “Я і УСЕ”. Юнакі і дзяўчаты абазначылі асаблівасці творчай манеры і спадчыны знакамітых землякоў, прачыталі вершы, у тым ліку тыя, якія не так часта можна сустрэць на кніжных палічках.

Спадзяемся, што шырокая цікавасць да выставы, а значыць да творчасці пісьменнікаў і паэтаў Магілёўшчыны, нібы тыя зярняткі, што кладуцца ў сэрцы чытачоў, прарастуць удзячнасцю да тых, хто змагаўся, выстаяў у часы ваеннага ліхалецця, каб падтрымаць сілу духа і ўпэўненасць нас, сучаснікаў, у перамогу над любымі выпрабаваннямі дня сённяшняга.

2

3

4

5

6

7

9