flag

Belarus

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Пазакласнае мерапрыемства “Гавары роднай мовай маёй”

18.02.2022

Да Міжнароднага дня роднай мовы 16 лютага ў бібліятэцы нашага каледжа прайшло пазакласнае мерапрыемства “Гавары роднай мовай маёй”, падрыхтаванае выкладчыкамі Аленікавай Л.М. і Шарковай А.М. Удзельнікі мерапрыемства, навучэнцы спецыяльнасці “Бібліятэказнаўства і бібліяграфія”, даведаліся пра гісторыю свята, цікавыя факты развіцця нацыянальнай мовы, успомнілі знакамітых беларускіх асветнікаў, народныя традыцыі, праявілі свае лінгвістычныя веды, выканалі лірычныя творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Але галоўнае – гучала наша звонкая, жывая, непаўторная родная мова!