flag

Belarus

god_kachestva2024-removebg-preview.png

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Да 150-годдзя з дня нараджэння В.К.Бялыніцкага-Бірулі (12(29).02.1872–18.06.1957)

10.03.2022

1a9 сакавіка супрацоўнікі бібліятэкі сумесна з работнікамі аддзела літаратуры па мастацтву УК «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна» правялі арт-гадзіну «Жывапісец роднага краю», прысвечануюГоду гістарычнай памяці і 150-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага жывапісца В.К.Бялыніцкага-Бірулі, а таксама 40-годдзю з дня адкрыцця Магілёўскага музея В.К.Бялыніцкага-Бірулі (1982).

Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля – вядомы беларускі жывапісец, які меў талент тонкага лірыка, яскравую творчую індывідуальнасць. Яго работы заўсёды можна пазнаць па непаўторным аўтарскім стылі, сваеасаблівай мастацкай мове.

2aНа мерапрыемстве навучэнцы пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам таленавітага мастака, яго карцiнамі. Паглядзелі відэарэпартаж з адкрыцця новага будынка Бялыніцкага раённага мастацкага музея імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах (2020), мультымедыйную прэзентацыю, прынялі ўдзел у віктарыне, прысвечанай памяці выдатнаму чалавеку, чыё жыццё і творчасць цесна звязаны з культурай Беларусі і Магілёўскім краем.

Мерапрыемства суправаджала тэматычная кніжная выстава, на якой прадстаўлены творчыя работы мастака: альбомы, артыкулы пра жыццё і дзейнасць, кнігі і перыядычныя выданні «Мастацтва», «Беларускі гістарычны часопіс», «Культура».

3a