flag

Belarus

photo_1_2025-04-10_08-23-12.jpg

photo_1_2025-04-01_12-02-19.jpg

 

photo_1_2024-12-23_12-57-19.jpg

photo_1_2025-04-21_09-08-26.jpg

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Свята “Дзень беларускай кухні”

13.04.2022

У рамках дэкады цыклавой камісіі “Рэжысура тэатралізаваных прадстаўленняў і свят” 7 красавіка 2022 года групай 2Д2 Народная творчасць (народныя абрады і святы) пад кіраўніцтвам выкладчыка цыклавой камісіі Трубачовай Вольгі Пятроўны арганізавана і праведзена свята “Дзень беларускай кухні”, прысвечанае Году гістарычнай памяці.

Год гістарычнай памяці – добрая магчымасць ў чарговы раз звярнуцца да мінулага сваёй краіны, да яе традыцый. На працягу ўсяго дня арганізатары свята знаёмілі навучэнцаў, выкладчыкаў і гасцей каледжа са стравамі беларускай нацыянальнай кухні, якую сучаснае пакаленне ведае вельмі мала. Гледачы мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца, але і прадэгуставаць традыцыйныя стравы, якія ўжывалі нашы продкі.

Арганізатары свята імкнуліся выхоўваць павагу, любоў да традыцый і звычаяў нашых продкаў, да гісторыі беларускай кухні, зацікавіць прыгатаваннем спрадвечна беларускіх страў сучасную моладзь, арганізаваць актыўны вольны час навучэнцаў каледжа.

У праграму свята ўвайшлі наступныя мерапрыемствы: віктарына “Беларуская гарбата”, гульня “Кухарскі каўпак”, гульнёвая праграма “Каля печы”, этнавечарына “Танцуем “смачна” па-даўнейшаму”, забаўляльная праграма “Карагод смакаў”, выстава беларускіх страў “Гатуем разам”, кніжныя выставы: “Збіраю водарам натоленныя травы”, “Смачная спадчына нашых продкаў”.

Навучэнцам группы 2Д2 дапамагалі правесці свята навучэнцы груп НТ-19 (завочнай формы атрымання адукацыі), 2А1, 1, 4А1, вакаліст Аляксандр Салдаценка спецыяльнасці Народная творчасць (харавая музыка) выкладчык Башарымаў Уладзімір Васільевіч, канцэртмайстар Куксоўскі Сяргей Анатольевіч, навучэнцы групы 3І2. спецыяльнасці “Бібліятэчназнаўства і бібліяграфія” спецыялізацыя “Бібліятэчна-клубная работа”. Кніжныя выставы падрыхтавала навучэнка групы 3І2 Ганна Белавусава.

Асабістую падзяку арганізатары мерапрыемства выказваюць выкладчыку каледжа Захарэнка Наталле Васільеўне за інфармацыйнае забеспячэнне і дызайн свята.

На развітанне арганізатары свята падзякавалі гледачам за актыўнасць, ініцыятыву, энэргічнасць і нястомнасць. Усе, хто прымаў удзед у свяце, яшчэ раз пераканаліся ў тым, што спадчына нашых продкаў вельмі цікавая і карысная.

IMG-77af871c2ee3a69ce5e7eeaa74aa62f4-V

IMG-4d92171fbbc0f7a9879f273112d05382-V

IMG-771863d7faa1a4db08b8b5f9605fe4a7-V

IMG-ef324e414a3616d627d08066927b1db7-V

IMG-fb77f78f12a6d4f0b7130dfd5e70109d-V

IMG 2766

IMG 2786