flag

Belarus

 

logo_2026-02-05_09-01-1312453.jpg

 photo_1_2024-12-23_12-57-19.jpg

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Агульнанацыянальны праект «Кожная пятніца — роднае, сваё»

У нашай краіне рэалізуецца маштабны агульнанацыянальны праект «Кожная пятніца — роднае, сваё». Да праекту далучылася і бібліятэка каледжа. Кожную пятніцу мы чытаем беларускіх класікаў і натхняемся спадчынай.

На мерапрыемстве «Чытаем разам, чытаем па-беларуску» 10.04.2026 разглядаліся творы-юбіляры беларускіх аўтараў, якія прадстаўляюць важны элемент не толькі нацыянальнай культуры, але і сусветнай літаратурнай скарбніцы, адлюстроўваюць дух часу і праблемы, з якімі сутыкаецца грамадства.

Да мерапрыемства была аформлена кніжная экспазіцыя «Свята роднага слова». Вядомыя творы цытавалі, перачытвалі, пераасэнсоўвалі. Мерапрыемства падрыхтавалі і правялі навучэнцы аб'яднання па інтарэсах «Інтэлектуальнае бібіляасяроддзе» (кіраўнік І.А. Лесюкова) сумесна з загадчыкам бібліятэкі І.В. Антоненка.

 

photo_2026-04-11_01-27-14_2.jpg photo_2026-04-11_01-27-14_3.jpg photo_2026-04-11_01-27-14_4.jpg

photo_2026-04-11_01-27-14_5.jpg photo_2026-04-11_01-27-14.jpg photo_2026-04-11_01-27-15.jpg