flag

Belarus

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Літаратурны марафон

Якога колеру вайна?
Я б расказаў дачцэ нямала.
Ды на руках маіх яна
Ужо даўно спакойна спала.

Напярэдадні святкавання Дня Перамогі 08.05.2026 у бібліятэцы каледжа ў рамках маштабнага агульнанацыянальнага праекту “Кожная пятніца —  роднае, сваё” прайшоў літаратурны марафон.

На мерапрыемстве гучалі вершаваныя творы беларускіх паэтаў-франтавікоў і паэтаў дзяцей вайны, якія дэманструюць высокую духоўную стойкасць, мужнасць, патрыятызм і незвычайны гераізм беларускага народа ў змаганні з ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Да мерапрыемства была аформлена кніжная экспазіцыя “Памятаем і шануем у імя будучыні”.

Мерапрыемства падрыхтавалі і правялі навучэнцы аб'яднання па інтарэсах “Інтэлектуальнае бібіляасяроддзе” (кіраўнік І.А.Лесюкова) сумесна з бібліятэкарам С.М.Сліўкінай.

 

 photo_2026-05-08_22-47-56_2.jpg photo_2026-05-08_22-47-56_3.jpg