flag

Belarus

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Тэматычная экспазіцыя «Спрадвеку кніга гадуе чалавека»

Удзел бібліятэкі каледжа ў рэспубліканскім праекце «Кожная пятніца – роднае, сваё» дае магчымасць праз добрую кнігу паказаць цяпло роднага слова, дакрануцца да таго, што робіць нас адзіным народам. У рамках праекта напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей у бібліятэцы аформлена тэматычная экспазіцыя «Спрадвеку кніга гадуе чалавека», галоўнай мэтай якой з’яўляецца папулярызацыя беларускай мовы, літаратуры, гісторыі і нацыянальных культурных каштоўнасцяў. 

Міжнародны дзень абароны дзяцей – гэта не проста свята пачатку лета, а глыбокі па сэнсе дзень, які нагадвае нам, дарослым, аб каласальнай адказнасці за будучыню. А кніга з'яўляецца незаменным памочнікам у адукацыі і выхаванні дзяцей.

Галоўны лейтматыў, прадстаўленых выданняў: дзеці – гэта самае галоўнае, што ёсць у нашым жыцці. Іх права на шчаслівае дзяцінства, на адукацыю, на клопат і абарону – гэта непарушнае правіла. Мы, дарослыя, павінны зрабіць усё магчымае, каб гэтыя правы былі рэалізаваны для кожнага дзіцяці.

Выстава распрацавана навучэнцамі спецыяльнасці «Бібліятэчная справа» пад кіраўніцтвам выкладчыка І.А.Лесюковой і бібліятэкара С.М.Сліўкінай.

 

 photo_2026-05-29_22-24-40.jpg