flag

Belarus

god_kachestva2024-removebg-preview.png

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Народный хор народной песни "РОСТАНЬ"

photo_1_2024-10-22_09-16-32.jpg

Народны хор установы адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў" пачаў сваю дзейнасць на спецыяльнасці “Народная творчасць (харавая музыка)" у 60-я гады прошлага стагодзя, як навучальны хор пад кіраўніцтвам А.Ф. Кранке. Званне "Народны" хор атрымаў у 2003 гаду пад кіраўніцтвам В.І.Кандрацьевай і У.У.Башарымава. З 2021 года творчы калектыў мае назву "Ростань".

Кіраўніком народнага хору з 2022 года з’яўляецца Святлана Аляксандраўна Зайцава.

Рэпертуар народнага хору “Ростань” характарызуецца шырокім жанравым і стылістычным дыяпазонам. У яго уваходзяць апрацоўкі народных песень, творы беларускіх і рускіх кампазітараў, што дазваляе рабіць канцэртныя праграмы разнастайнымі і цікавымі. Большую частку рэпертуару складаюць творы беларускіх аўтараў. Штогод рэпертуар пашыраецца, удакладняецца.

Народны хор народнай песні “Ростань” вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, прымае ўдзел у мерапрыемствах каледжа, гарадскіх, абласных культурных мерапрыемствах. У 2022 годзе народны хор прымаў удзел у канцэртах, прысвечаных Дню яднання Рэспублікі Беларусь канцэртная праграма “Беларусь – гэта мы”, у праграме святочных мерапрыемстваў Дажынкі 2022 горад Слаугарад “Абласны фестываль-кірмаш “Дыжынкі-2022 Магілеускай вобласці, працаунікі вескі” г.Магілёве і іншыя. Праводзіць культурныя мерапремствы самастойна, справаздачныя канцэрты з абавязковым абнаўленнем іх зместу. Супрацоўнічае з установамі культуры горада, Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы.

 

Выступленні ўдзельнікаў народнага хору заўсёды абумоўлены выдатнымі вакальнымі данымі салістаў, высокім узроўнем выканальніцкага майстэрства, сцэнічнай культурай і глыбокім пранікненнем у музычны твор. Прафесійнае і сцэнічнае выканаўства дазволяюць салістам і ансамблям народнага хору паспяхова праявляць сябе ў рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях і конкурсах.

Узнагароды за апошні час:

2020 год:

лаўрэат II ступені V Міжнароднага фестывалю мастацтваў “#BYFEST”, Харлап Вікторыя (г.Мінск, Рэспубліка Беларусь);

2021год:

лаўрэат IІ ступені ІІ Міжнароднага тэлепраекту “Кубак сяброўства” (г. Мінск, Рэспубліка Беларусь), ансамбль 1 курсу “Скарбонка”;

лаўрэат I ступені Міжнароднага конкурсу творчасці і таленту “Цветение сакуры” (г. Уладзівасток, Расійская Федэрацыя), ансамбль “Вярбічанька”;

Гран-пры Міжнароднага конкурсу творчасці і таленту “Цветение сакуры” (г. Уладзівасток, Расійская Федэрацыя), ансамбль “Скарбонка”;

Гран-пры Міжнароднага конкурсу “Снежный барс” (г.Чалябінск, Расійская Федэрацыя), ансамбль “Крыніцы”;

лаўрэат I ступені Міжнароднага конкурсу “Майское солнце” (г.Ніжні Ноўгарад, Расійская Федэрацыя), ансамбль “Крыніцы”;

Гран-пры Міжнароднага конкурсу “Майское солнце” (г.Ніжні Ноўгарад, Расійская Федэрацыя), народны хор народнай песні.

2022 год:

лаўрэат I ступені Міжнароднага конкурсу “Вялікая сцена” (г. Масква, Расійская Федэрацыя), Народны хор народнай песні “Ростань”;

лаўрэат I ступені VI Міжнароднага конкурсу мастацтвау “Оранжевое настроеніе” (г. Магілеў, Беларусь), Харлап Вікторыя;

лаўрэат IІ ступені Міжнароднага   фестывалю-конкурсу “Жар птушка” (г. Масква, Расійская Федэрацыя), Народны хор народнай песні “Ростань”;

Гран-пры ступені Міжнароднага конкурсу “Марафон талантов” (г. Масква, Расійская Федэрацыя), народны хор народнай песні “Ростань”;

лаурэат IІ ступені Рэспубліканскі конкурсу-фестываль “Roskvit.by” (г. Могілев, Беларусь), Харлап Вікторыя.

Усе выступлені Народнага хору народнай песні “Ростань” вызначаюцца асаблівым каларытам i яркасцю, выклікаюць непадробную цікавасць і знаходзяць гарачы водгук у аматараў музыкі. Творчая дзейнасць калектыву накіравана на захаванне нацыянальнага мастацтва, развіццё і асэнсаванне яго традыцый і сучаснага стану, садзейнічае духоўна-маральнаму выхаванню падрастаючага пакалення.

 

Нашы дасягненні ў 2023/2024 годзе.

 

Б.Н.П. "Вялiкае свята"

 

https://youtu.be/DYCKKnYSHSQ

 

Фольклорная композиция "Ой, лецейка-лецейка"

 

https://youtu.be/S-SNkOj9Da8

 

"Агнягрывы конь"

 

https://youtu.be/7av4vpBQcks