Новости колледжа
Методическая помощь учителям Костюковичской ДШИ
Преподаватели музыкального отделения учреждения образования "Могилевский государственный колледж искусств" Дешко И.М.(струнно- смычковые инструменты) Сенькова В.В. (народные инструменты, баян, аккордеон), Корденкова Л.К. (струнные народные инструменты) Юруть Е.Ю. (фортепиано) оказали квалифицированную методическую…
"Рука помощи"
Волонтеры клуба "Рука помощи" УО "Могилевский государственный колледж искусств" и куратор клуба Макарова Екатерина Игоревна проявляют постоянную заботу о ветеранах труда, закрепленных за колледжем. Традиционным стало участие в республиканской благотворительной…
26 января 2025 года – Выборы Президента Республики Беларусь!
26 января 2025 года – Выборы Президента Республики Беларусь! Выбирая Главу государства, мы в полной мере разделяем общую судьбу и общую ответственность за свое будущее. Голос каждого имеет огромное значение.…
III региональный конкурс ансамблей малых форм "Инструментальный калейдоскоп"
В колледже 11 января прошел III региональный конкурс ансамблей малых форм "Инструментальный калейдоскоп", направленный на популяризацию ансамблевого исполнительства на народных инструментах. В конкурсе приняли участие воспитанники детских школ искусств из…
Экзамен по учебному предмету "Режиссура культурно-досуговых мероприятий"
11 января 2025 года в группе 3Д2 состоялся экзамен по учебному предмету "Режиссура культурно-досуговых мероприятий". В ходе экзамена была представлена новогодняя театрализованная концертная программа "Очень странные ёлки". В концертной программе приняли участие:…
Профилактическая беседа
Сотрудники ИДН Ленинского РУВД г.Могилева Примачёк В.С. и Ковалёва О.Н. провели профилактическую беседу с сотрудниками колледжа по профилактике предупреждения правонарушений и преступлений экстримистской направленности среди молодежи
«Марафона единства»
Участники «Марафона единства» – коллектив народного духового оркестра Могилёвского государственного колледжа искусств – находятся в Лиде.Сегодня они посетили экскурсию на знаменитом стеклозаводе «Неман» в Берёзовке. Ребята окунулись в мир удивительного…
Поздравляем!
Поздравляем учащихся специальности «Организация культурно-досуговых мероприятий» Прищепюка Адама, Каток Кристину, Картелеву Анастасию и Леонову Василису (преподаватель Белова О.Ю.) с дипломами лауреата І степени на Международном конкурсе-фестивале «Снежный Петербург»Желаем новых побед!
Поздравляем!
Поздравляем Оркестр народных инструментов и руководителя Барсук Инну Васильевну с получением диплома Лауреата 1 степени итогового Международного февраля-конкурса "Шкатулка достижений" (г.Санкт-Петербург). Желаем дальнейших творческих успехов!
Поздравляем!
Поздравляем народный симфонический оркестр (руководитель Сивакова О.В. ) с получением высшей награды ГРАН-ПРИ на II Международном дистанционном конкурсе белорусской музыки памяти Н.Ф. Соколовского "Свiтанак надзей" (г. Молодечно, декабрь 2024 года).Желаем…
“Каляды ў гадочак адзін разочак”
7 лютага 2025 года ў Пячэрскім лесапарку была паказана тэатралізаваная праграма “Каляды ў гадочак адзін разочак”. Святочную праграму падрыхтавалі навучэнцы спецыяльнасці “Арганізацыя культурна-дасугавых мерапрыемстваў” і выкладчыкі камісіі “Рэжысура тэатралізаваных прадстаўленняў…
Поздравляем!
Поздравляем Оркестр народных инструментов и руководителя Барсук Инну Васильевну с получением диплома Лауреата I степени Международного Новогоднего конкурса искусства и творчества "Зимняя фантазия" (г.Санкт-Петербург). Желаем дальнейших творческих успехов!
Новый год – это время чудес и удивительных историй
Новый год – это время чудес и удивительных историй. Окунутся в атмосферу настоящего нового года ребятам помогли учащиеся учреждения образования «Могилевский государственный колледж искусств» специальности «Организация культурно-досуговых мероприятий» под руководством…
Поздравляем!
Поздравляем учащихся группы 2В специальности "Дизайн" Роговскую Диану и Роговскую Кристину с получением Диплома лауреата l степени в Международном конкурсе - фестивале "Наследие" (г.Москва, Российская Федерация) в номинации: Декоративно- прикладное…
Поздравляем!
Поздравляем Оркестр народных инструментов и руководителя Барсук Инну Васильевну с получением диплома Лауреата 1 степени Международного фестиваля искусства и творчества "Полет фантазии" (г.Санкт-Петербург). Желаем дальнейших творческих успехов!
С Новым Годом!
Поздравляем!
Поздравляем театр «Атмосфера» (руководитель Белова О.Ю.) с получением высшей награды ГРАН-ПРИ на Международном конкурсе-фестивале искусств «Вершина таланта», проходящем при поддержке Департамента культуры города Москвы(Москва, 24.12.2024)Желаем творческих успехов в Новом 2025…
Новый год и Рождество
Новый год и Рождество – это без преувеличения самые главные зимние праздники, которые наполняют сердца людей теплом, радостью и верой в чудо. В атмосфере волшебства и ожидания праздника 26 декабря…
Поздравляем!
27 декабря 2024 года на базе ГУО "Республиканская гимназия-колледж при Белорусской государственной академии музыки" состоялось чествование победителей и участников Открытых детских Дельфийских игр государств — участников СНГ в Бишкеке и…
"Развитие музыкальности учащихся посредством работы концертмейстера на уроках классического танца"
27 декабря на цикловой комиссии "Концертмейстеры" состоялся открытый концертмейстерский показ Асеевой А.В. на тему "Развитие музыкальности учащихся посредством работы концертмейстера на уроках классического танца" с учащимися группы 3Г1 и преподавателем…
Профориентационная работа
26.12.2024 состоялась профориентационная работа преподавателя Марковича А.В.с учащимися ДШИ Могилевского района. Учащимся и учителям школ были даны рекомендации по подготовке к академическим концертам и конкурсам.
«На Олимпе»
Поздравляем театр «Атмосфера» (руководитель Белова О.Ю.) с победой на Международном конкурсе-фестивале искусств «На Олимпе», проходящем при поддержке Департамента культуры города Москвы и Министерства культуры Республики КрымЖелаем новых творческих успехов!
"Grand Art Express - China"
Поздравляем народный симфонический оркестр (руководитель Сивакова О.В.), с победой в XXXVI Международном конкурсе исполнительских искусств "Grand Art Express - China"(Dalian,China, 02.12.2024)Желаем новых творческих успехов!
«Из истории цикловой комиссии «Музыковедение»
23.12.2024 в музее на базе музыкального отделения колледжа состоялся урок-презентация «Из истории цикловой комиссии «Музыковедение», который стал вторым мероприятием из цикла «Путеводитель по музею», посвященный 100-летнему юбилею колледжа и 65-летию…
Новогодний праздник для детей прошел в УВД
Новогодний праздник для детей прошел в УВД #мы_всегда_рядом #милиция_детям #наши_дети Уже доброй традицией в канун Нового года стало проведение в управлении внутренних дел Могилевского облисполкома яркого сказочного представления для детей сотрудников. Сегодня в…
«Геній свайго часу»
Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 г. у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сямігодкі вучыўся ў сярэдняй школе № 1 у Хойніках, якую скончыў у 1938 г. Працаваў загадчыкам аддзела піянераў у Хойніцкім райкоме камсамола.
У 1939 г. паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. З першага курса быў прызваны ў Чырвоную Армію, служыў у 289-м палку 192-й горна-артылерыйскай дывізіі.
Летам 1940 г. удзельнічаў у ваенным паходзе ў Паўночную Букавіну і Бесарабію. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце – пад Уманню, Нікалаевам, Сінелькавым, Лазавой, Растовам-на-Доне. У снежні 1941 г. быў паранены.
У лютым-маі 1942 г. займаўся на курсах палітсаставу Паўднёвага фронту (г. Каменск), пасля якіх працаваў літсупрацоўнікам газеты 51-й стралковай дывізіі «Красноармейская правда». 20 чэрвеня 1942 года пад Растовам быў цяжка паранены. Лячыўся ў шпіталях Растова, Есентукоў, Тбілісі. Потым жыў у Бугуруслане, выкладаў ваенную падрыхтоўку і завочна вучыўся ў Малдаўскім педагагічным інстытуце.
У 1943 г. пераехаў на станцыю Сходня ў Падмаскоўі, дзе аднавіў працу Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1943–1944 гг. выкладаў ваенную справу ў БДУ. У 1944 г. разам з універсітэтам пераехаў у Мінск. Адначасова завочна вучыўся на філалагічным факультэце БДУ, які закончыў ў 1945 г. У 1945–1948 гг. вучыўся ў аспірантуры пры БДУ. З мая 1945 г. па студзень 1947 г. адначасова працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя». У 1948–1950 гг. – старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры БДУ.
Са жніўня 1950 г. па верасень 1951 г. працаваў у апараце ЦК КП(б)Б. З 1966 г. – сакратар, у 1971–1974 гг. – намеснік старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Быў старшынёй праўлення Беларускага аддзялення таварыства «СССР – Францыя», старшынёй Беларускага камітэта абароны міру, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967–1976), членам Сусветнага Савета Міру (1970).
Памёр 9 жніўня 1976 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
У 1939 г. надрукаваны першы верш «Радзіме» ў газеце «Чырвоная змена». Першае выступленне ў друку як празаіка адносіцца да 1943 г. Газета «Бугурусланская правда» апублікавала апавяданне на рускай мове «Последняя операция».
25 лістапада 1944 г. газета «Звязда» надрукавала апавяданне на беларускай мове «Сустрэча ў шпіталі». Выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў «У завіруху» (1946), «Гарачы жнівень» (1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (1961), «Белыя вішні і яблыні» (1976).
Аўтар рамана «Мінскі напрамак» (1947–1952), у якім паказаў вызваленне Беларусі воінамі Савецкай Арміі і партызанамі у красавіку-ліпене 1944 года. Стварыў цыкл раманаў «Палеская хроніка»: «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1976).
Аўтар п’есы «Пакуль вы маладыя» (1956), «Дні нашага нараджэння» (1958), аднаактоўка «Хто прыйшоў уночы» (1959).
Выйшла кніга літаратурна-крытычных артыкулаў, эсэ, інтэрв’ю і публіцыстыкі «Жыццёвыя клопаты» (1975). Дзённікі і запісы ваенных гадоў склалі «Першую кнігу» (1977).
У 1965 г. па раманах «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» беларускім тэлебачаннем створаны трохсерыйны спектакль. Беларускім тэатрам імя Янкі Купалы пастаўлены спектакль «Людзі на балоце» (1966), Гомельскім абласным тэатрам – «Подых навальніцы» (1977), «Страсці эпохі» (паводле рамана «Завеі, снежань», 1989). У 1978 г. спектакль «Подых навальніцы» пастаўлены Тэатрам юнага гледача. Радыёопера «Барвовы золак» напісана паводле раманаў «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» (1978). У 1979 г. пастаўлены тэлеспектакль «Завеі, снежань…» (1979). Створана экранізацыя «Палескай хронікі»: мастацкія фільмы «Людзі на балоце» (1981) і «Подых навальніцы» (1982). У 2012 г. спектакль «Людзі на балоце» пастаўлены на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Іван Мележ узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, Знакам Пашаны, медалямі.
Імем Івана Мележа названы Мазырскі драматычны тэатр, вуліцы ў Мінску, Гомелі, Хойніках, Лельчыцах, гарадская бібліятэка № 2 ў Гомелі, Глінішчанская сярэдняя школа Хойніцкага раёна,
У Мінску на доме № 7 па вуліцы Янкі Купалы, у якім жыў народны пісьменнік, усталявана мемарыяльная дошка, у вёсцы Глінішча створаны літаратурны музей і ўсталяваны бюст
І. Мележа, у 2010 г. у Хойніках адкрыта скульптурная кампазіцыя «Людзі на балоце».
Бугаёў, Д. Вернасць прызванню: творчая індывідуальнасць Івана Мележа / Д. Бугаёў. – Мінск: «Мастацкая літаратура», 1977. – 240 с.
У кнізе даследуецца жыццёвы і творчы шлях народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------
Гніламёдаў, У. Іван Мележ: нарыс жыцця і творчасці / У. Гніламёдаў. – Мінск : Народная асвета, 1984. – 128 с.: іл. – (Народныя пісьменнікі БССР).
Аўтар знаёміць чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка БССР Івана Паўлавіча Мележа, аналізуе найбольш значныя творы, раскрывае своеасаблівасць яго таленту, вытокі творчасці.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------
Кулешов, Ф. И. Иван Мележ: очерк творчества / Ф. И. Кулешов. – Москва: Советский писатель, 1971. –192 с.
Жизни и творчеству Ивана Мележа посвящена эта книга.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------
Кулешов, Ф. И. Подвиг художника: литературный путь И. Мележа / Ф. И. Кулешов. – Издание второе дополненное и переработанное. – Минск : Издательство БГУ имени В. И. Ленина, 1982. – 224 с.
Книга представляет собой дополненное и расширенное издание монографии, в которой дан целостный очерк жизни и литературно-художественного творчества лауреата Ленинской премии, народного писателя БССР Ивана Павловича Мележа.
Рассчитана на специалистов-филологов, учителей, всех тех, кто интересуется белорусской литературой и творчеством писателя.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------
Ляшук, В. Я. Вывучэнне творчасці пісьменніка: Іван Мележ у школе: дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў / В. Я. Ляшук. – Мінск: «Аверсэв», 2002. – 191 с.
У кнізе змешчаны метадычныя парады па вывучэнні апавядання «У гарах дажджы», манаграфічнай тэмы, прысвечанай гэтаму пісьменніку, якая ўключае біяграфію і раман «Людзі на балоце».
У дапаможніку даецца сістэма ўрокаў па творы і тэме, апісваюцца творы па дзвюх праграмах, па якіх працуюць сучасныя школы. Настаўнікам і студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ краіны прапануецца асобасна-арыентаваная методыка правядзення ўрокаў. Творы I. Мележа перачытаны акцэнтавана на іх агульначалавечы змест і на выяўленне аўтарскай пазіцыі.
Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------
Сказ пра Івана Мележа = Сказ об Иване Мележе / аўтар-складальнік А. М. Адамовіч. – Мінск : Беларусь, 1984. – 64 с. : фота.
У кнізе прадстаўлена біяграфія Івана Мележа на рускай і беларускай мовах, змешчаны фотаздымкі з архіва пісьменніка.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------
Смыкоўская, В. I. Творчая канцэпцыя пісьменніка : Задума і яе мастацкае ўвасабленне ў «Палескай хроніцы» I. Мележа / В. І. Смыкоўская. – Мінск : Выдаведства БДУ імя У. І. Леніна, 1976. – 112 с.
Кніга прысвечана вывучэнню творчай канцэпцыі I. Мележа ў дылогіі «Палеская хроніка». Аўтар уводзіць чытача ў складаны свет мележаўскіх ідэй і вобразаў, у творчую лабараторыю пісьменніка, аналізуе асаблівасці мастацкай структуры рамана, вызначае непаўторнасць і арыгінальнасць мыслення празаіка.
У манаграфіі выкарыстаны багатыя архіўныя матэрыялы, супастаўлены накіды і варыянты, рукапісная, часопісная і кніжная рэдакцыі «Палескай хронікі», прасочана ўзаемасувязь эстэтычных поглядаў I. Мележа і яго творчай практыкі.
Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, філолагаў.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------
Успаміны пра Івана Мележа / складальнік Л. Я. Пятрова-Мележ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. – 415 с. : іл.
Гэтую кнігу склалі ўспаміны тых, хто блізка ведаў народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Ленінскай прэміі І. Мележа. 3 яе паўстае ў жывым абліччы чалавек вялікага таленту і мужнасці, высокага грамадзянскага сумлення і выключнай чалавечай абаяльнасці.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------
Мележ, I. Жыццёвыя клопаты : артыкулы, эсэ, інтэрв’ю / І. Мележ. – Мінск : «Мастацкая літарвтура», 1975. – 608 с. : іл.
У кнізе сабраны артыкулы і выступленні народнага пісьменніка Беларусі за 25 год (1948–1974) творчай дзейнасці. Гэта і нарысы, і публіцыстычныя выступленні, і артыкулы пра сучасную беларускую літаратуру.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------
Мележ, I. Збор твораў у дзесяці тамах. Том 1 : Апавяданні, аповесці / І. Мележ ; рэдактар тома У. В. Гніламёдаў ; падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі К. В. Піліповіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. – 448 с. : іл.
Літаратурная спадчьна лаўрэата Ленінскай прэміі, народнага пісьменніка Беларусі І. П. Мележа (1921–1976) стала нашым нацыянальным гонарам. Гэты дзесяцітомны збор яго твораў уключае ў сябе ўсё лепшае, што створана пісьменнікам.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------
Мележ, I. Збор твораў у дзесяці тамах. Том 2 : Нарысы, п’есы / І. Мележ ; рэдактар тома С. С. Лаўшук ; падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі Т. М. Жук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 310 с. : іл.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------
Мележ, I. Збор твораў у дзесяці тамах. Том 3 : Мінскі напрамак : раман у трох кнігах. Кніга першая : Хмары на світанні / І. Мележ ; рэдактар тома С. А. Андраюк ; падрыхтоўка тэксту і гісторыка-літэратурны каментарый Л. М. Мазанік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 416 с. : іл.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------
Мележ, I. Збор твораў у дзесяці тамах. Том 4 : Мінскі напрамак : раман у трох кнігах. Кніга другая : Мінск за небакраем. Кніга трэцяя : Будучыня з намі / І. Мележ ; рэдактар тома С. А. Андраюк ; падрыхтоўка тэксту і каментарый А. Д. Атаевай і Э. А. Золавай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 560 с. : іл.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------
Мележ, I. Збор твораў у дзесяці тамах. Том 5 : Людзі на балоце : раман з «Палескай хронікі»/ І. Мележ ; рэдактар тома Ю. С. Пшыркоў ; падрыхтоўка тэксту і каментарыі К. В. Піліповіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 416 с. : іл.
У пяты том уваходзіць раман “Людзі на балоце” – першая частка “Палескай хронікі”, за якую пісьменнік быў удастоены Ленінскай прэміі.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------
Мележ, I. Збор твораў у дзесяці тамах. Том 6 : Подых навальніцы : раман з «Палескай хронікі» / І. Мележ ; рэдактар тома М. І. Мушынскі ; падрыхтоўка тэксту і каментарыі Т. Р. Строевай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. – 576 с. : іл.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------
Мележ, I. Збор твораў у дзесяці тамах. Том 7 : Завеі, Снежань : раман з «Палескай хронікі»/ І. Мележ ; рэдактар тома А. М. Адамовіч ; падрыхтоўка тэксту і каментарыі Т. М. Дасаевай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. – 560 с. : іл.
Змест сёмага тома збору твораў І. Мележа складае раман «Завеі, снежань», а таксама накіды, планы, няскончаныя раздзелы гэтага рамана, асобныя накіды і сцэны да «Палескай хронікі», нататкі з запісных кніжак І. П. Мележа за 1957–1970 гадоў.
-------------------------------------------------------------------------------------------------
Мележ, I. Збор твораў у дзесяці тамах. Том 8 : Жыццёвыя клопаты : артыкулы, эсэ, інтэрв’ю/ І. Мележ ; рэдактар тома А. С. Яскевіч ; падрыхтоўка тэксту і каментарыі Э. А. Золавай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. – 688 с. : іл.
Змест восьмага тома збору твораў І. Мележа склала яго кніга «Жыццёвыя клопаты». Творы гэтыя, як зазначаў аўтар, становяцца своеасаблівым дзённікам і пэўным чынам справаздачай пісьменніка перад чытачамі.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------
Мележ, I. Збор твораў у дзесяці тамах. Том 9 : Першая кніга. Дзённікі, запісныя кніжкі. Накіды, слоўнік, пагаворкі, асобныя выразы. Аўтабіяграфічныя запіскі. Крытыка, публіцыстыка 1946–1976 / І. Мележ ; рэдактар тома М. А. Тычына ; падрыхтоўка тэксту і каментарыі К. В. Піліповіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 544 с. : іл.
Змест дзевятага тома склалі «Першая кніга», дзённікі, запісныя кніжкі, накіды, слоўнік, пагаворкі, асобныя выразы, аўтабіяграфічныя запіскі «У пачатку вайны», крытычныя і публіцыстычныя выступленні 1946–1976 гадоў, каментарыі да тома.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------
Мележ, I. Збор твораў у дзесяці тамах. Том 10 : Эпісталярная спадчына (1945–1976). Летапіс жыцця і творчасці / І. Мележ ; рэдактар тома А. П. Матрунёнак ; збор эпісталярнай спадчыны, падрыхтоўка тэкстаў і каментарыяў, летапісу жыцця і творчасці, паказальнікаў Л. М. Мазанік. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. – 496 с. : іл.
Змест дзесятага тома збору твораў І. Мележа складае эпісталярная спадчына пісьменніка, а таксама паказальнікі адрасатаў, твораў і творчых задум, імёнаў, летапіс жыцця і творчасці.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------
Мележ, I. Выбраныя творы / І. Мележ ; укладанне, прадмова і каментарыі С. Андраюка. – Мінск : «Беллітфонд», 2001. – 576 с. – («Беларускі кнігазбор» : мастацкая літаратура).
У аднатомнік народнага пісьменніка Беларусі І. Мележа ўключаны выдатнейшы раман «Людзі на балоце», першы з цыклу «Палеская хроніка», лепшыя апавяданні, старонкі з «Дзённіка» і з «Запісных кніжак», а таксама шэраг літаратурна-публіцыстычных артыкулаў і лістоў, у якіх найбольш дакладна выяўлена эстэтычная пазіцыя пісьменніка.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------
Мележ, І. Блізкае і далёкае / І. Мележ. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР ; рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1954. – 216 с.
У зборнік І. Шамякіна увайшлі такія творы як : «У завіруху», «Ноччу», «Пабыўка сержанта», «Гарачы жнівень» і іншыя.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------
Мележ, І. Дні нараджэння. Хто прыйшоў уночы : п’есы / І. Мележ. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР ; рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1959. – 104 с.
У кнігу І. Мележа увайшлі п’есы на ваенную тэтатыку.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------
Мележ, I. Завеі, снежань : раман / І. Мележ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. – 240 с. : іл. – (Бібліятэка беларускай класікі).
«3авеі, снежань» – трэці раман з «Палескай хронікі» Івана Мележа.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------
Мележ, I. Людзі на балоце : раман з «Палескай хронікі» / І. Мележ ; прадмова Г. Шупенькі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1999. – 399 с. – (Школьная бібліятэка).
Раман «Людзі на балоце» І. П. Мележа (1921–1976) – першая частка «Палескай хронікі» – адна з вяршынь беларускай літаратуры.
----------------------------------------------------------------------------------------------------
Мележ, I. Мінскі напрамак : раман у трох кнігах. Кніга першая : Хмары на світанні / І. Мележ. – Мінск : «Мастацкая літаратура», 1974. – 392 с. : іл. – (Беларускі раман).
«Хмары на світанні» – першая кніга рамана «Мінскі напрамак» лаўрэата Ленінскай прэміі, народнага пісьменніка БССР I. Мележа. Аўтар, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, выкарыстаўшы асабістыя ўспаміны і ўспаміны многіх удзельнікаў баёў, вывучыўшы гістарычныя матэрыялы, з вялікім майстэрствам і глыбінёю расказвае аб падзеях 1944 года, якія папярэднічалі вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------
Мележ, I. Мінскі напрамак : раман у трох кнігах. Кніга другая : Мінск за небакраем». Кніга трэцяя : Будучыня з намі / І. Мележ. – Мінск : «Мастацкая літаратура», 1974. – 512 с. : іл. – (Беларускі раман).
«Мінск за небакраем» і «Будучыня з намі» – другая і трэцяя кнігі рамана «Мінскі напрамак». Падзеі, апісаныя ў гэтых кнігах, ахопліваюць час, калі воіны Савецкай Арміі і беларускія партызаны, праяўляючы незвычайны масавы гераізм, мужнасць, разграмілі летам 1944 года нямецка-фашысцкія войскі і канчаткова вызвалілі родную Беларусь.
----------------------------------------------------------------------------------------------------
Мележ, I. Подых навальніцы : раман з «Палескай хронікі» / Іван Мележ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 479 с. – (Беларуская проза XX стагоддзя).
«Подых навальніцы» – другі раман з цыкла «Палеская хроніка» народнага пісьменніка Беларусі І. Мележа.
-----------------------------------------------------------------------------------------------------
Мележ, И. Товарищи : рассказы / И. Мележ ; авторизированный перевод с белорусского С. Григорьевой. – Москва : Советский писатель, 1951. – 200 с.
В сборник И. Мележа вошли рассказы «Горячий август», «Товарищи», «Незнакомый папа» и другие, разных лет написания.
----------------------------------------------------------------------------------------------------
Мележ, І. Што ён за чалавек : апавяданні. Аповесці. Нарысы/ І. Мележ. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР ; рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1961. – 480 с.
У зборнік аўтара увайшлі апавяданні : «Сустрэча» і «Апошняя аперацыя», якія І. Мележ напісаў далёка ад роднай зямлі, у ваенным Тбілісі.