flag

Belarus

god_kachestva2024-removebg-preview.png

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

ДЗЕНЬ НАЦЫЯНАЛЬНАГА БОЛЮ І СМУТКУ

22.03.2022

22 сакавіка –Дзень памяці ахвяр спаленых вёсак Беларусі

падчас

Вялікай Айчыннай вайны

1eХатынь – наш смутак і боль. 22-га сакавіка 1943 года, роўна 79 гадоў таму, у гэтай невялікай вёсцы пад Лагойскам раптоўна, трагічна і назаўсёды спыніўся бег часу – 149 яе жыхароў, у тым ліку 75 дзяцей, былі жывымі спалены карнікамі.

Назва гэтай невялікай беларускай вёскі стала знакам трагедыі ўсяго народа Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. У гады Другой сусветнай вайны ў Беларусі было разбурана 209 гарадоў і гарадскіх мястэчак, спалена больш за 9 тысяч вёсак. 628 беларускіх вёсак падзялілі лёс Хатыні. Знакам жорсткасці гітлераўскіх акупантаў у стаўленні да мірных людзей стала вёска Хатынь.

2eВыява мёртвай вёскі раскрывае сутнасць фашызму і заўсёды будзе нагадваць пра ахвяры фашызму на беларускай зямлі, пра тыя вёскі, якія спалілі гітлераўцы разам з жыхарамі, пра кожнага героя, хто загінуў за волю і незалежнасць нашай Радзімы.

Сюды прыязджаюць людзі, каб далучыцца да сумнай памяці аб загінуўшых хатынцах і душой і сэрцам адчуць боль трагедыі, каб усвядоміць жудасную жорсткасць, якую прыносіць з сабой вайна.

Сёння мемарыяльны комплекс «Хатынь» з’яўляецца архітэктурна-мастацкім збудаваннем з сусветным іменем, галоўным нацыянальным помнiкам болю і смутку, i ў той жа час помнікам бязмежнай мужнасцi беларускага народа, які, нягледзячы на велізарныя страты, змог выстаяць, перамагчы ворага і пабудаваць сваю незалежную дзяржаву.

Хатынь, Дальва, Боркі, Ола і яшчэ сотні спаленых вёсак. Гэта гісторыя, якая жыве ў кожным з нас не толькі ў памятныя даты.

Нашаму маладому пакаленню невядомы  тыя страты, якія панесла чалавецтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І каб зразумець спадчыну, што дасталася нам ад дзядоў, а тым больш зберагчы тое, што ёсць – трэба ведаць гісторыю свайго краю, асабліва спыняючыся на трагічных момантах, каб не дапусціць паўтарэння гэтага зноў.

Супрацоўнікі бібліятэкі сумесна з навучэнцамі спецыяльнасці «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія» падрыхтавалі тэматычную кніжную выставу «Я з вогненнай вёскі…», прысвечаную Дню нацыянальнага болю і смутку.

3e