flag

Belarus

photo_1_2025-01-13_12-27-31-removebg-preview.png

 

photo_1_2025-04-01_12-02-19.jpg

 

photo_1_2024-12-23_12-57-19.jpg

Версия для слабовидящих

Новости колледжа

Дзень нараджэння доўгажыхар Зямлі Магілёўскай, літаратар, былы выкладчык Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума імя А.С.Пушкіна - Віктар Іванавіч Арцем'еў

21 сакавіка адзначыў бы свой Дзень нараджэння доўгажыхар Зямлі Магілёўскай, літаратар, былы выкладчык Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума імя А.С.Пушкіна - Віктар Іванавіч Арцем'еў. У лістападзе 2024 года ён пайшоў з жыцця. Да свайго дзевяноста восьмага дня нараджэння ён не дажыў чатыры месяцы. У літаратурным і бібліятэчным асяроддзі Арцем'еў прызнаны біёграф і даследчык творчага скарбу паэта-франтавіка Аляксея Васільевіча Пысіна, якому 22 сакавіка споўнілася 105 гадоў з дня нараджэння. Пысін і Арцем’еў былі лепшымі сябрамі. І Віктар Іванавіч зрабіў усё магчымае і немагчымае, каб памяталі жыццё і творчасць Пысіна.
На мерапрыемстве “Пысін і Арцем'еў: шматграннасць жыццёвага шляху” удзельнікі аб'яднання па інтарэсах “Інтэлектуальнае бібліяасяроддзе” (кіраўнік Лясюкова І. А.) пазнаёмілі навучэнцаў спецыяльнасці “Бібліятэчная справа” са шматбаковым жыццём і творчасцю знакамітых асоб Магілёўшчыны.

photo_4_2025-04-01_08-28-13.jpg

photo_1_2025-04-01_08-28-13.jpg

photo_2_2025-04-01_08-28-13.jpg

photo_3_2025-04-01_08-28-13.jpg